Беларуская Служба

Шэдэўры імпрэсіяністаў ажылі ў 3D-тэхналогіі

01.10.2020 13:09
Карціны Поля Сезана, Эдгара Дэга, Поля Гагена, Эдуарда Манэ, Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога і іншых майстраў былі перапрацаваныя ў 3D-версіі.
Аўдыё

Каля 60 работ самых папулярных твораў імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў у 3D-тэхналогіі, можна будзе ўбачыць у міжнародным Кангрэс-цэнтры ў сталіцы Сілезіі, у Катавіцах.

«Прагляд карцін – гэта незвычайны вопыт, які застаецца ў нашай памяці надоўга, але што, калі мы перанясемся ў свет трох вымярэнняў? Дзякуючы ўжытай тэхніцы працы найвялікшых мастакоў набываюць яшчэ большую глыбіню і выразнасць. Вы можаце ўбачыць дэталі, якія немагчыма было ўбачыць раней», – кажа дырэктар выставы Барбара Фогт.

Карціны Поля Сезана, Эдгара Дэга, Поля Гагена, Эдуарда Манэ, Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога і іншых майстраў былі перапрацаваныя ў 3D-версіі з выкарыстаннем тэхналогіі «чырвона-блакітны анагліф». Экскурсіі ў міжнародным Кангрэс-цэнтры ў Катавіцах будуць суправаджацца выказваннямі гіда. Экскурсіі пройдуць з захаваннем усіх правіл санітарнай бяспекі і рэкамендацыяў галоўнага санітарнага інспектара. Кожны ўдзельнік атрымае аднаразовыя акуляры.

PAP/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка