Да 31-га кастрычніка працягваецца прыём заявак да ўдзелу ў Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы «Дэбют». У ім могуць прыняць удзел аўтары з Польшчы, творы якіх дагэтуль нідзе не друкаваліся і не ўзнагароджваліся на іншых конкурсах. Трэба даслаць 3-5 вершаў, або да 20-ці старонак прозы – гаворыць пісьменніца ды журналістка «Нівы» Міра Лукша.
Конкурс арганізуецца тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. Падрабязна пра форму падачы заяўкі можна даведацца на сайце тыднёвіка «Ніва», альбо звярнуўшыся ў рэдакцыю. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і адмысловая сустрэча з удзельнікамі плануецца ў снежні.
Анна Пятроўская