Беларуская Служба

Ці для дыяспары польская мова можа стаць чужой?

11.10.2020 09:14
Сярод дыяспары захаванне польскай мовы і ў выніку польскасці – нялёгкая задача.
Аўдыё
  • Ці для дыяспары польская мова можа стаць чужой?
.
.Mediamodifier/pixabay.com/CC0

Аўтары прац пра польскую мову ў свеце называюць некалькі груп карыстальнікаў польскай мовай. Гэта карэнныя палякі ў суседніх з Польшчай краінах, а таксама заморскія і еўрапейскія дыяспары. Асобнай групай з’яўляюцца іншаземцы без польскага паходжання, якія вывучылі польскую мову як замежную.

Нашым госцем з’яўляецца мовазнаўца Пётр Каяк, аўтар шматлікіх кніг пра польскую мову, віцэ-дырэктар Цэнтра польскай мовы і культуры для іншаземцаў «Polonicum» Варшаўскага ўніверсітэту. У сённяшняй перадачы мы будзем размаўляць пра польскую мову польскай дыяспары. Калі казаць пра польскую дыяспару і мову, то ўжываецца тры акрэсленні: родная, спадчынная і замежная мова.
Замежная мова адносіцца да іншаземцаў, якія вывучылі польскую мову. Родная мова – гэта выпадак палякаў, якія жывуць у Польшчы. Спадчынная мова – гэта мова, якая існуе і развіваецца ў супольнасцях палякаў, якія выехалі за межы краіны.

Ці для дыяспары польская мова можа стаць чужой? Пётр Каяк кажа, што тэарэтычна гэта магчыма, але практычна – не.

-Таму што заўсёды ў такім чалавеку існуе польская спадчына, туга па польскасці. Я назіраў яе, навучаючы іншаземцаў і дыяспару ва ўніверсітэце ў Таронта. Прыходзілі маладыя людзі, якія дзецьмі выехалі з Польшчы ў Канаду з бацькамі, тыя, хто там ужо нарадзіўся. Таксама прыходзіла 3-4 пакаленне палякаў. І паводле майго назірання, польская мова, якая там паяўляецца, яна не чужая на 100 працэнтаў.

Ці на вашую думку, утрыманне польская мовы за мяжой з’яўляецца лёгкай справай? І ці гэта роля і абавязак бацькоў?

-Захаванне польскай мовы і ў выніку польскасці – нялёгкая задача. Думаю, толькі сям’і не хопіць. Бацькі не заўсёды маюць час, каб эфектыўна падтрымліваць развіццё двухмоўя. У сувязі з гэтым, я б спадзяваўся большай падтрымкі польскай дзяржавы, асабліва на двух амерыканскіх кантынентах. Пануе такі стэрэатып, што там нашыя суайчыннікі справяцца самыя, бо іх фінансавыя ўмовы там значна лепшыя, чым напрыклад у былым СССР. Гэта памылковае пераканне, паколькі нашая краіна зрабіла меншыя фінансавыя інвестыцыі ў гэтую сферу менавіта на заходнім напрамку. А варта падтрымліваць бацькоў і польскія ўстановы, якія вядуць там сваю дзейнасць. Таксама, паводле мяне, не хапае падтрымкі Кафедрам польскай мовы і літаратуры.

Паводле эксперта, неабходная дапамога польскага Сейму і Сенату палякам на амерыканскім кантыненце, а не толькі канцэнтрацыя на падтрымцы польскай мовы ў былых савецкіх краінах.
Знаёмасць польскай мовы ў свеце вельмі розная. На колькі важным, паводле вас, з’яўляецца месца, краіна, дзе жыве дыяспара. На колькі польская мова адрозніваецца на ўсходзе і захадзе Еўропы, за акіянам?

-Несумненна багаж гістарычнага досведу мае ўплыў на тое, што адбываецца ў канкрэтным месцы сярод карыстальнікаў мовы. Часта гэта цалкам розныя прычыны, па якіх польская мова захоўваецца ў канкрэтным месцы. У Савецкім саюзе людзі часта былі вымушаныя там заставацца, але нягледзячы на гэта яны вырашылі ўсё ж падтрымаць захаванне мовы, памяць пра Польшчу. У заходнія краіны (у гэтым Аўстралію) нашыя суайчыннікі мігравалі па палітычных, потым па эканамічных прычынах. Мы не можам казаць, што лепш, але ўсё ж гістарычна адным магло быць крыху прасцей, іншым складаней. У сваю чаргу ХХІ стагоддзе прыносіць цалкам іншыя выклікі, але і прыносіць розныя прылады, дзякуючы якім мову можна вучыць эфектыўна.

Ці варта ўсведамляць маладому пакаленне, што двухмоўе гэта выдатнае багацце? Адначасова спасылацца на культуру, гісторыю, удзел у якіх мелі іх бацькі і дзяды? Ці польскія школы за мяжой павінны на гэта звяртаць увагу?

-Канешне. Вядома, што на пачатку польскасць развіваецца ў сям’і. Вельмі шмат польскіх мігрантаў так моцна хацелі адаптавацца да чужой рэчаіснасці, што яны адмаўляліся ад польскасці, каб даць сваім дзецям «лепшы старт» у новай рэчаіснасці. Гэта было памылкай. Двухмоўе з’яўляецца каштоўнасцю. Мы будуем шматмоўныя кампетэнцыі. Ты становішся багацейшым, лепшым чалавекам тады, калі здольны карыстацца большай колькасцю моваў і звязанымі з імі культурамі. Гэта вельмі важна. Калі казаць пра школу, то дзеці да пэўнага моманту падыходзяць да школы як да нечага варожага, таму папулярызацыю польскай мовы і культуры трэба праводзіць унутры і звонку на розных узроўнях.

Ці палякі здолеюць захаваць тоеснасць пасля вялікай міграцыйнай хвалі, якая наступіла пасля далучэння Польшчы да Еўразвязу? Як вы глядзіце на працэсы, якія адбываюцца ў Ірландыі, Вялікабрытаніі, дзе знаходзіцца сапраўды вялікая колькасць палякаў? Якая перспектыва завезенай туды польскай мовы?

-Гэта дастаткова новая з’ява, таму мы не можам яе цалкам прааналізаваць. Мы можам рабіць спробу апісаць фрагменты. Цяжка супастаўляць гэты досвед з тым, што адбывалася ў іншых краінах. Аднак, мне здаецца, што польская прысутнасць у школах Ірландыі ці Вялікабрытаніі будзе развівацца, паколькі ёсць усё большая колькасць польскіх дзяцей. Бацькі будуць патрабаваць, каб у школах была падтрымка з боку абодвух урадаў, паколькі новыя пакаленні маюць большую свядомасць таго, якой каштоўнасцю з’яўляецца двухмоўе.

Вымагаючы такога падыходу ад ірландцаў ці брытанцаў, палякі павінны тое ж самае прапанаваць іншаземцам, якія прыбываюць у Польшчу. То бок клапаціцца пра ўкраінскую, беларускую, рускую мовы.

-Мы можам па рознаму аналізаваць шматкультурнасць колішняй Рэчы Паспалітай. Але моўны пейзаж, якія быў у нас яшчэ перад вайной, быў шматмоўным. Хопіць узгадаць, якім чынам будаваў сказы маршал Пілсудскі, з якім акцэнтам ён гаварыў. Гэта дапамагае зразумець, што польская мова мела права гучаць па іншаму, чым тое, што гучыць цяпер, выпрацаванае ў другой палове ХХ стагоддзя.
Вынік размовы можна падвесці наступным чынам: варта прыслухоўвацца да мовы польскай дыяспары, да моваў, якія чуваць у Польшчы. Таксама трэба клапаціцца, каб яны развіваліся і ў Польшчы, і за яе межамі.


Цыкл перадач «Польская мова без межаў» паўстаў пры фінансавай падтрымкі канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы ў рамках апекі над палякамі замежжа.

Слухайце аўдыё!


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў