Беларуская Служба

Знакаміты польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі паўдзельнічае ў «Прадмове»

14.10.2020 09:19
15-18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
15-18        .
15-18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». крыніца: Польскі інстытут у Мінску

Арганізатар: установа культуры «Кніжны офіс», Польскі інстытут выступае адным з партнёраў праекта.

У праграме фестывалю сустрэчы з замежнымі і беларускімі пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, дыскусіі на тэму філасофіі, гісторыі, тэатра і літаратуры, уручэнне прэмій, выставы і кніжны кірмаш. Мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у афлайн- і анлайн-фармаце.

У фестывалі пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску прымае ўдзел знакаміты польскі пісьменнік Януш Леон Вішнеўскі. 16 кастрычніка (пятніца), 17:00-18:00, Палац мастацтва (вул. Казлова, 3), Зала #2.

Бэстсэлер папулярнага польскага пісьменніка Януша Леона Вішнеўскага «Адзінота ў сеціве» быў перакладзены на многія мовы свету, па ім зняты фільм, а раман атрымаў свой працяг – кнігу «Канец адзіноты». Цяпер героямі гісторыі сталіся маладыя людзі, якія пазнаёміліся ў сеціве праз два дзесяцігоддзі пасля падзей першага рамана.

Што яднае персанажаў абедзвюх кніг? Як аўтару вырвацца з палону сваёй жа фантазіі? Ці працуюць праз 20 гадоў тыя ж прыёмы «літаратурных стасункаў у сеціве». Пра гэта паразважаюць сам пісьменнік Януш Леон Вішнеўскі і адна з перакладчыц рамана «Канец адзіноты» (Выдавецтва «Янушкевіч») Ганна Янкута. Мадэратарка – паэтка, перакладчыца, куратарка літаратурных праектаў Марыя Мартысевіч.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры