Беларуская Служба

Тэатр Nowy ў Варшаве пабываў на выключных гастролях у рэжыме анлайн

26.10.2020 14:56
Паказ спектакля, у тым ліку ў Беларусі, пройдзе яшчэ раз: 21-23 лістапада 2020 г. 
Сцэна са спектакля "Выязджаем" Тэатра Фота: матэрыялы для прэсы/прадастаўлена службай PR Teatr Nowy

На выходных адбыліся паказы спектаклю «Выязджаем» у пастаноўцы рэжысёра Кшыштафа Варлікоўскага ў некалькіх краінах, у тым ліку ва Украіне і ў Беларусі.

«Гэты спектакль Кшыштафа Варлікоўскага ў нейкім сэнсе затрымаўся ў сваіх паездках. Перад ім было яшчэ шмат выязных паказаў, але з-за пандэміі чарговыя паездкі адмяняліся.

Практычна, адзіная карысць, якую тэатр атрымлівае ад пандэміі, гэта навучыцца магчымасцям інтэрнэту. Безумоўна, ён не заменіць жывога тэатра, але пэўным чынам можа наблізіць гледачам, не толькі ў Польшчы, але і ў свеце, то, што ў тэатры адбываецца. Так, гэта такія дзіўныя гастролі, у якіх ніхто нікуды не паедзе», – гаворыць намеснік праграмнага дырэктара тэатру Пётр Грушчыньскі Польскаму радыё для замежжа.

Для анлайн-спектакляў былі выбраныя краіны, дзе творчасць Кшыштафа Варлікоўскага менш вядомая, дзе яго спектаклі паказваліся рэдка альбо раней адсутнічалі. У некаторых месцах паказы былі ці будуць часткай фестываляў.

Паказ спектакля пройдзе яшчэ раз: 21-23 лістапада 2020 г. Спектакль будзе даступны ў інтэрнэце на працягу 36 гадзін, з магчымасцю бясплатнай прагляду ў любы час. Спектакль перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, румынскую, эстонскую, чэшскую, венгерскую і карэйскую мовы.

Праект быў прафінансаваны ў рамках Шматгадовай праграмы NIEPODLEGŁA 2017-2022 у рамках грантавай праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры