Беларуская Служба

Сёння стартаваў Месяц польскай літаратуры ў Беларусі

03.11.2020 19:10
Вось ужо 10 гадоў існуе традыцыя праводзіць Месяц Польскай літаратуры.
Аўдыё
Месяц польскай літаратурыПольскі інстытут

Упершыню ён адбыўся ў 2011 годзе, сёлета месяц будзе праходзіць дзявяты раз, упершыню мерапрыемства будзе праходзіць у анлайн-фармаце.

Удзельнікаў чакаюць сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі, літаратурнымі крытыкамі і шчырыя размовы пра польскую літаратуру анлайн. У аўторак прайшла першая сустрэча.
Андрэй Хадановіч распавёў пра традыцыі «Месяца» і планы на літаратурны лістапад 2020 году.

Анлайн-сустрэчы праходзяць у прамым эфіры на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры