З-за пандэмічнай пагрозы ў акцыі «Бясплатны лістапад 2020» будзе дзейнічаць толькі анлайн-формула. Музей Каралеўскія Лазенкі запрашае на спецыяльныя віртуальныя мерапрыемствы – кажа Эва Загава з аддзела адукацыі музея:
-Мы падрыхтавалі розныя курсы, семінары, варштаты, а нават віртуальны шпацыр. Прагулку мы пачынаем выставай карэйскага мастацтва, якая як раз паказваецца ў нашым музеі, пасля мы пойдзем у сады Каралеўскіх лазенак. Пасля прагулкі можна прыняць удзел у варштатах. Таксама мы будзем размаўляць пра творы мастацтва, якія знаходзяцца Палацы на выспе.
У рамках бясплатнага лістапада студэнты змогуць прыняць удзел у віртуальных музейных уроках.
Да «Бясплатнага лістападу» далучыліся Каралеўскі замак на Вавелі, Замкавы музей у Мальбарку і Каралеўскі замак у Сандомежы.
На сайце Міністэрства культуры і кожнай з рэзідэнцый змешчаныя, сярод іншага, фільмы »Вядомыя і невядомыя каралеўскія скарбы – давайце адкрыем разам«, якія дазволяць віртуальныя прагулкі па гістарычных залах.
ав