На экспазіцыі будучы папа Ян Павел ІІ прадстаўлены як паэт і драматург. Мэта выставы, арганізаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Папы Яна Паўла, папулярызацыя яго паэзіі, а таксама дыялогу Караля Вайтылы з польскай культурай і мастацтвам, кажа куратар выставы Раксана Гаўронская:
- Magnificat тычыцца аднаго з самых важных паэтыцкіх твораў Караля Вайтыла. І вакол яго ідзе наш аповед. На выставе мы спалучылі фрагменты паэзіі Вайтылы з выбітнымі творамі мастацтва, карцінамі, скульптурамі, графікай. Мы стараліся, каб гэта быў шырокі спектр рэчаіснасці Караля Вайтылы, то бок тое, што яго натхняла, што яго пераконвала, яго пачуцці, перажыванні.
Выстава прадстаўляе Караля Вайтылу з малых гадоў. Яна паказвае захапленне родным пейзажам, што асабліва паўплывала на будучага папу. Выстава таксама прадстаўляе шлях Караля Вайтылы паміж мастацтвам і святарствам – падкрэслівае Раксана Гаўронская.
Паэзія Караля Вайтылы павінна была доўга чакаць, каб убачыць свет. Першыя выданні гэтай паэзіі адносяцца да 1970-х. Некаторыя вершы былі апублікаваны толькі ў апошнія гады. А Музей літаратуры Адама Міцкевіча ў Варшаве ўпершыню распавядае пра паэзію Караля Вайтылы ў гэтым кантэксце – адзначыла куратарка выставы.
ав