Беларуская Служба

Некаторым мужчынам надта перашкаджае манагамія

19.11.2020 15:32
Пра гэта пойдзе гаворка ў музычным ўроку польскай мовы.
Аўдыё
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/ PopTika

Сёння я распавяду пра музычны калектыў, які носіць вельмі арыгінальны і сімпатычны назоў. Музыканты назвалі свой гурт Cała Góra Barwinków – Цэлая гара барвенкаў. Калі хтосьці не ведае, тлумачу: barwinek – гэта прыгожая кветка, якая ўжо даволі рэдка сустракаецца ў натуральным асяроддзі, але можна яе вырошчваць у якасці дэкаратыўнай расліны. На беларускай мове назва гэтай расліны вельмі падобная – барвенак або барвінак, барвінец.

Вось так, музыка з раслінным адценнем. Гурт Cała Góra Barwinków быў створаны ў 2002 годзе, хаця карані групы сягаюць 1997 году. Музыканты выконваюць музыку рэгі і ска (музычны стыль, які паявіўся на Ямайцы ў 1950-ыя гады, характэрны для яго раскалыханы рытм). Яшчэ што тыпічнае для гэтай групы – шырокае выкарыстанне духавых музычных інструментаў, што выразна чуваць у кампазіцыях музыкаў.

Гурт запісаў ужо пяць паўнавартасных кампакт-дыскаў. Апошняя кружэлка выйшла ў 2018 годзе. Па словах саміх музыкантаў, найбольш ім падабаецца музыка 80-ых гадоў. Меркаваннем лідара групы Кубы Качмарэка, тады ствараліся песні ў стылі поп на такім высокім узроўні, пра які цяпер можна толькі памарыць. А я прапаную вам, дарагія слухачы, ацаніць узровень творчасці гурту Cała Góra Barwinków. Называецца песня «Miasto kobiet» (Горад жанчын). А спяваюць мужчыны, і пра мужчынскія праблемы, паколькі манагамія вельмі рэдка перашкаджае жанчынам.

Ta monogamia tak uwiera mnie

Przez nią za dużo palę, za mało śpię

No i te oczy ciągle takie rozbiegane

Wciąż czuć się jak ten puszkowany szprot

Nie chcę już dłużej, więc zarządzam zwrot

Bo wolę gdy uginają się pode mną kolana

Tak więc kochanie proszę, wybacz mi

Przed nosem dziś ci zatrzaskuję drzwi

Zawijam stąd, bo przyszła pora ruszać w tany

Nie próbuj płakać i nie próbuj łkać

Czeka już testosteronowa brać

Mam ogień w butach, jestem zdeterminowany.

Panowie, ja jestem w mocy kobiet i chwalę to sobie.

Panowie, ja jestem w mocy pań i chwalę sobie ten stan.

Panowie, ja jestem w mocy kobiet i chwalę to sobie.

Panowie, ja jestem w mocy pań i chwalę sobie ten stan.

A kiedy kończy się upojna noc

Wracam do domu owinięty w koc

Niepewnym krokiem, ciągle trzymając się ściany

Błagam kochanie, proszę, wybacz mi

Lecz ty przed nosem zatrzaskujesz drzwi

I przypominasz słowa tak dobrze mi znane.

Гэтая манагамія так мне перашкаджае. З-за яе я зашмат куру, замала сплю. Ну, і гэтыя вочы ўвесь час так бегаюць. Увесь час адчуваць сябе як шпрот у бляшанцы. Я не хачу ўжо так даўжэй, таму загадваю паварот. Мне больш падабаецца, калі ў мяне млеюць каленкі. Так што, дарагая, прабач. Я перад табою зачыню з трэскам дзверы.

Я адчальваю адсюль, бо прыйшла пара пайсці ў загул. Не спрабуй плакаць і не спрабуй рыдаць. Чакаюць мяне ўжо тэстастэронавыя браты. У мяне агонь пад нагамі, я рашуча настроены. Спадары, я знаходжуся пад уладай жанчын і мне гэта падабаецца.

Спадары, я знаходжуся пад уладай паняў і хвалю гэты стан. А калі заканчваецца чароўная ноч, я вяртаюся дадому закручаны ў плед. Няўпэўненым крокам, трымаючыся за сценку. Я ўмаляю, дарагая, прабач мне. Але ты ў мяне перад носам зачыняеш дзверы. І нагадваеш словы, так добра мне знаёмыя.

У гэтай кампазіцыі шмат словаў, якія могуць мець пераноснае значэнне, і гэтым яны перш за ўсё цікавыя.

Uwierać – гэта перашкаджаць. Калі гаворка ідзе пра вопратку або абутак, гэты дзеяслоў азначае, што яны нявыгадныя, перашкаджаюць, перш за ўсё цесныя. Uwierać можа таксама нейкае здарэнне, а нават погляды, што таксама азначае – перашкаджаць, не даваць забыць.

Oczy rozbiegane – вочы бегаюць. Так паводзіць сябе чалавек, у якога ёсць нешта на сумленні, які хоча нешта скрыць, сказаць няпраўду або не сказаць усёй праўды.

Puszkowany szprot – пушка – гэта бляшанка, у якой захоўваюцца кансервы. Szprot w puszce – гэта, зразумела, рыба шпрот у такой бляшанцы. А пераноснае словазлучэнне jak szprotki w puszce – гэта калі людзям вельмі цесна, нязручна.

Zarządzam zwrot – я загадваю развярнуцца, паварот. Ваенны тэрмін – каманда w tył zwrot – гэта разварот на 180 градусаў.

Uginają się kolana – каленкі становяцца млосныя, не трымаюць свайго ўладальніка. Так можа здарыцца як ад вялікага страху, так і ад іншай, вельмі эмацыйнай, нечаканай падзеі.

Zawijam stąd – я адчальваю адсюль. Як правіла zawijać могуць караблі, напрыклад, у порт.

Ruszyć w tany – пайсці на гулянку, пайсці ў загул. Tany – гэта інакш танцы, але дадзенае слова мае шырэйшае значэнне – агулам пагулянка.

Chwalę to sobie – я гэтым задаволены, мне гэта падабаецца.

Upojna noc – гэта прыемная, чароўная ноч, хаця неабавязкова з вялікай колькасцю алкаголю, можа таксама гаворка ісці пра выключна ўдачны інтымны кантакт.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы