Беларуская Служба

Пачаўся 22-і Кінафестываль «Кіно на мяжы»

26.11.2020 08:11
Да канца тыдня ў рамках агляду будуць прадстаўлены пастаноўкі з Польшчы, Чэхіі і Славакіі. 
Аўдыё
  • Пачаўся 22-і Кінафестываль «Кіно на мяжы»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com/CC0

З-за пандэміі фільмы даступныя толькі ў Інтэрнэце.

Фестываль адкрыўся аглядам кароткаметражных фільмаў. Да нядзелі будуць прадстаўлены некалькі дзясяткаў пастановак – не толькі найноўшыя польскія, чэшскія і славацкія фільмы, але і класіка рэжысёра Мілаша Формана альбо Анджэя Жулаўскага.

Былі дзве спробы арганізаваць сёлетні фестываль у традыцыйнай кінематаграфічнай форме з удзелам гледачоў у Цешыне і Чэскім Цешыне. Аднак, планы былі сарваны развіццём пандэміі, таму паказы былі перанесены ў Інтэрнэт – расказвае дырэктар фестывалю Яланта Дыгош у эфіры Другой праграмы Польскага радыё:

-Нашая платформа працуе на два бакі – польскі і чэшскі. Мы хочам паказаць братам чэхам польскія навінкі. Фільмы вельмі разнастайныя па стылістыцы. Таму для кожнага нешта цікавае.

Праграма сёлетняга «Кіно на мяжы» будзе дапоўнена віртуальнымі сустрэчамі з кінематаграфістамі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры