Беларуская Служба

Да 29 лістапада ў Варшаве можна глядзець выставу «Tacy jak Ty»

27.11.2020 07:59
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Да 29 лістапада ў Варшаве можна глядзець выставу «Tacy jak Ty» (Такія як Ты) пра сучасныя псіхічныя захворванні, на якія пакутуюць палякі. Выставу можна ўбачыць у галоўнай зале Цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Варшаве.

На выставе прадстаўлены профілі хворых людзей, у якіх замест твара – люстэрка, дзякуючы чаму наведвальнікі могуць стаць на месца хворага. Як кажа аўтар Караліна Яндэрка, выстава павінна нагадаць палякам, што трэба клапаціцца пра сваё псіхічнае здароўе і звяртаць увагу на трывожныя сімптомы. Падрыхтоўка выставы «Tacy jak ty» заняла некалькі месяцаў – дадае аўтар:

-Я сустракалася з людзьмі, якія знаходзяцца ў псіхалагічным крызісе і расказвалі мне пра свае змаганні з хваробай. Частка з іх упершыню змагла настолькі адкрыцца. Выстава складаецца з 15 здымкаў у маштабе 1:1. Мы становімся тварам у твар з асобай у стане псіхічнага крызісу. Нават больш: мы адлюстраваныя ў люстры, якое прыкрывае твар героя.

У профілях хворых людзей таксама ўтрымліваецца гісторыя барацьбы з такімі захворваннямі, як дэпрэсія, булімія або паранаідальная шызафрэнія. Выстава была арганізавана ў рамках праекта «Цэнтр падтрымкі людзей, якія знаходзяцца ў стане псіхічнага крызісу».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры