Багаты польскі народ таленавітымі жанчынамі. Сёння я прадстаўлю творчасць яшчэ адной вельмі маладой выканаўцы, з моцным, прыгожым голасам і цікавай манерай спеву. Гаворка ідзе пра Олю Вельгомас (Аляксандра Катажына Вельгомас), якая нарадзілася ў Варшаве ў жніўні 1999 году. Оля – пяснярка, аўтарка кампазіцый, у тым ліку яна сама піша тэксты сваіх песняў.
Оля – гэта на польскай мове скарочаная форма імя Аляксандра, што для беларусаў можа быць дзіўна, паколькі для іх Оля – гэта Вольга, такая малая ўвага, каб не блыталі. Маладая выканаўца вучылася ў музычнай школе ў Градзіску Мазавецкім (Grodzisk Mazowiecki) у класе скрыпкі, але ў ліцэі выбрала юрыдычна-паліталагічны профіль, што сведчыць аб яе зацікаўленні не толькі музыкай. Цяпер Оля вучыцца ў Варшаўскім універсітэце на факультэце artes liberales, інакш – сем вольных мастацтваў, у лік якіх уваходзяць граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка. Думаю, для чалавека, які цікавіцца юрыспрудэнцыяй, палітыкай і музыкай, гэта ідэальны напрамак навучання.
Оля – яшчэ вельмі маладая выканаўца, да таго ж, шмат часу яна прысвячае вучобе, таму на музыку яго застаецца не так многа, але ёсць ужо некаторыя дасягненні ў гэтай галіне. Оля выдала чатыры сінглы, яна таксама ўдзельнічае ў тэатральных спектаклях, а нават знялася ў адным кінафільме.
А я прапаную вам, дарагія слухачы, паслухаць кампазіцыю ў выкананні Олі Вельгомас, якая называецца Luna (Месяц). Дарэчы, музыкантка ўзяла сабе такі артыстычны псеўданім – Luna. Сама яна гаворыць, што сваёй творчасцю яна імкнецца перанасіць слухачоў у нейкае незвычайнае, прыгожае месца, якое на самой справе не існуе.
Noc, noc, bałam się
Noc w noc
Noc, noc, zamknięte sny
Noc w noc
Noc, noc, zimne łzy
Nonstop Noc, noc, zapalam się
Złotym ogniem, blaskiem gwiazd
Przychodzę dziś w snach
Księżyc imię moje zna
Prowadzi w świat
Nocnym pyłem, światłem zórz
Przychodzę dziś (Spójrz)
Księżyc szepce mi do ust
Trochę czaru i wróżb
Noc, noc, nie kończy się
Mój lęk
Dźwięk, czas nie płynie w nas
Dym, mgła
Noc w noc tańczę jak
Duch, cień, ktoś, kogo znasz
Wilk, las, ciepły deszcz
Słuchając głosu, wzywana na znak
Szukałam lądu, miejsca na start
Stopami nie dotknę, by nie spłoszyć cię
Cały nasz świat jakby wieczność już spał
Wieczna zima, wokół mróz, wokół strach
W ciemności tej – ja
Ноч, ноч, я баялася. Закрытыя сны, ноч за ноччу. Ноч, ноч, халодныя слёзы. Несупынная ноч. Ноч, ноч, я загараюся залатым агнём, бляскам зорак. Я прыходжу сёння ў снах. Месяц ведае маё імя. Вядзе ў свет начным пылам, святлом світанку. Я прыходжу сёння, паглядзі. Месяц шэпча мне ў вусны. Крыху чараў і варажбы. Ноч, ноч не заканчваецца. Мой страх. Гук, час не плыве ў нас. Дым, туман. Ноч за ноччу я танцую як прывід, цень, хтосьці, каго ты ведаеш. Воўк, лес, цёплы дождж. Слухаючы голасу, калі мяне клікаў знак, я шукала сушу, месца на старт. Я стопамі не дакрануся, каб не спужаць цябе. Цэлы наш свет, быццам бы вечнасць ужо спаў. Вечная зіма, навокал мароз, навокал страх. У цемры гэтай – я.
Noc w noc – ноч у ноч або ноч за ноччу. Вельмі папулярная канструкцыя словазлучэння на польскай мове – што азначае паўтор нейкага дзеяння. Таксама можна сказаць dzień w dzień – беларус хутчэй сказаў бы дзень за днём.
Non stop – палякі часта карыстаюцца гэтым ангельскім тэрмінам, які азначае несупынна, без перапынку. Канешне, большасць польскіх мовазнаўцаў крывяцца, калі чуюць ангельшчыну ў сваёй мове, але гэта заканамерны напрамак развіцца мовы – запазычанні, і немагчыма іх пазбегнуць, але на польскай мове ёсць іншыя выразы, якімі можна падмяніць non stop – bez przerwy, bez wytchnienia, cały czas. Але гэтае ангельскае non stop часам больш зручнае, асабліва ў песнях, дзе лепш гучаць кароткія і гучныя выразы.
Księżyc imię moje zna – месяц ведае маё імя. Месяц – гэта па-польску księżyc, але часам таксама кажуць luna, так гучыць загаловак кампазіцыі.
Trochę czaru i wróżb – крыху прывабнасці і варажбы. Трэба сказаць, што на польскай мове словы чар і чары крыху адрозніваюцца па значэнні. Чар – гэта прывабнасць, чароўнасць, а чары – гэта і беларускія чары, інакш – варажба.
Duch – таксама на беларускай мове можа быць дух, інакш – прывід. Трэба адзначыць яшчэ адзін выраз з падобным значэннем, які належыць да групы так званых фальшывых сяброў. Гэта значыць, калі словы гучаць на розных мовах аднолькава, але маюць іншае значэнне. Я маю на ўвазе выраз zjawa. Па-польску гэта таксама азначае дух, прывід, а беларуская з’ява – гэта па-польску zjawisko.
нг