Беларуская Служба

На WATCH DOCS пакажуць чатыры беларускія фільмы

03.12.2020 11:59
WATCH DOCS – гэта найстарэйшы фестываль дакументальнага кіно ў Варшаве – першае выданне фестывалю адбылося ў 2001 годзе.
Аўдыё
  • З 4 па 13 снежня будзе праходзіць фестываль дакументальных фільмаў WATCH DOCS
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com/CC0

З 4 па 13 снежня будзе праходзіць фестываль дакументальных фільмаў WATCH DOCS. Сёлета цалкам анлайн. На ім будуць паказаныя некалькі дзясяткаў дакументальных фільмаў сусветнага ўзроўню, якія складаюць юбілейную праграму 20-га фестывалю.

WATCH DOCS – гэта найстарэйшы фестываль дакументальнага кіно ў Варшаве – першае выданне фестывалю адбылося ў 2001 годзе.

WATCH DOCS – гэта адзін з двух найбуйнейшых у свеце фестываляў кінапраграм па правах чалавека, якая прадстаўляе дакументальныя фільмы, у якіх прыхільнасць да правоў чалавека спалучаецца з кінамастацтвам.

Штогод на фестывалі дэманструецца больш за пяцьдзесят фільмаў сусветнага ўзроўню. Сёлета на ім будуць чатыры фільмы беларускіх дакументалістаў.

«Што мы будзем рабіць заўтра» – гэта стужка Максіма Шведа, які расказвае пра першы дзень на свабодзе пасля арышту падчас мінскіх пратэстаў.

Падчас адной з першых паслявыбарчых дэманстрацый у Мінску міліцыя арыштавала Максіма Шведа. Некалькі дзён ён думаў, якую Беларусь ён пабачыць пасля вызвалення з арышту. Якім будзе першы дзень свабоды? Што есці, што піць, куды ісці ў першую чаргу? Аднак тое, што ён нарэшце ўбачыць, будзе значна больш цудоўным, чым можна сабе ўявіць.

На фестывалі будуць паказаныя два фільмы Андрэя Куцілы. «Яшчэ будзе нармальна» – гэта фільм пра вядомую беларускую тэлежурналістку. Рэжысёр назірае за ёй у шпіталі, у які журналістка трапіла пасля збіцця міліцыяй падчас дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі выбараў. Другім фільмам Андрэя Куціла на WATCH DOCS – «Мне патрэбны твае абдымкі».

Беларуская вёска, паралізаваная ад нараджэння Таццяна знаходзіць спосаб выказаць прыгажосць і боль быцця. Жанчына зачыненая ў цела, знаходзіць суцяшэнне, ствараючы надзвычай кранальныя вершы і малюнкі.

«Чым я магу дапамагчы» – гэта фільм Кацярыны Маркавец. У сваёй стужцы яна назірае за працай псіхолагаў, якія заснавалі валанцёрскі цэнтр дапамогі для пацярпелых падчас пратэстаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры