Беларуская Служба

У рамках акцыі «Ялінкі Адзінкі» няспынна працягваюцца аўкцыёны прац на дабрачынныя мэты

02.12.2020 16:32
На аўкцыёне выстаўленая таксама карціна, якую падарыла першая лэдзі Агатай Корнхаўзер-Дуда.
Прадметы з аўкцыёнуPR

У эфіры Першай праграмы Польскага радыё на аўкцыёне прадстаўлены прадметы, падараныя вядомымі людзьмі, у тым ліку карціна, якую падарыла першая лэдзі Агатай Корнхаўзер-Дуда, альбо цішотка нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе.

Увесь прыбытак будзе накіраваны ў Фонд Анны Дымны «Нягледзячы ні на што» і Асацыяцыю развіцця псіхіятрыі і аховы навакольнага асяроддзя прафесара Анджэя Цехніцкага. Акторка Анна Дымна расказвала на хвалі Польскага радыё, на колькі важнай для яе з’яўляецца гэтая акцыя:

-Напэўна гэта радасны час. Я палічыла, што перажываю гэта ўжо 13 раз, а восьмы падтрымліваю іншыя фонды. Я падумала, што вакол мяне яшчэ ёсць іншыя фонды, якія робяць выдатныя рэчы, і што я павінна з імі дзяліцца. Мы дзелімся па палове.

Прадметы на аўкцыён ахвяравалі таксама маладая тэнісістка Іга Свёнтэк, сусьветнавядомы баскетбаліст Марцін Гортат, сама Анна Дымна, маладыя вакалісткі Раксана Венгель і Вікі Габор ды многія іншыя.

На аўкцыёне выстаўленыя таксама працы дзяцей, якія перамаглі ў конкурсе малюнкаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры