Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпінскі паведаміў Польскаму радыё, што бюст Фердынанда Рушчыца, які будзе прадстаўлены ў пасольстве Польшчы ў Мінску, нарэшце павінен быць паказаны ў родных мясцінах мастака:
-Мы маем магчымасць паказаць бюст Фердынанда Рушчыца, які разам з амбасадай Польшчы ў Мінску мы плануем размясціць, думаю вясной, менавіта ў Багданаве. Ён будзе пастаўлены блізу касцёла, у адным з любімых месцаў Фердынанда Рушчыца, у якім ён маляваў краявіды гэтага месца.
Заўтра святкаванне юбілею будзе працягвацца ў Багданаве. Урачыстасці пачнуцца святой Імшой у мясцовым касцёле св. Міхала Арханёла. Пасля мясцовыя ўлады запрашаюць наведаць мясціны, звязаныя з Фердынандам Рушчыцам.
ав