Беларуская Служба

Польскае радыё рыхтуе багатую праграму на час зімовых канікул

02.01.2021 10:12
У гэтым годзе з-за пандэміі дзецям давядзецца праводзіць зімовыя канікулы дома.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гэты час Польскае радыё падрыхтавала багатую прапанову, адрасаваную як самым маленькім слухачам, так і іх бацькам, бабулям і дзядулям.

Конкурсы, эксперыменты і вандроўкі па свеце ў анлайн-версіі – гэта чакае слухачоў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё (Jedynka), дзе штодзённа час з 9.00 да 12.00 ператвараецца ў «Зіму з радыё», – аб'яўляе вядучая Агнешка Кунікоўска:

-Мы зробім усё, каб заняць час і малодшым, і іх бацькам, каб спалучыць задумы дарослых і дзяцей, каб пераканаць дарослых прысвяціць дзецям крыху больш часу. Каб яны ўцягнуліся ў свет забавы, эксперыментаў. Будзе шмат цікавага, паколькі мы прадугледзелі і супольнае гатаванне, і конкурсы, і эксперыменты.

Іншыя праграмы Польскага радыё таксама падрыхтавалі прапановы для ўсёй сямʼі. З 12.00 да 14.00 у рамках «Канікулы з Трэцяй праграмай (Trójką)» запланаваны конкурсы, сямейныя прэзентацыі, казкі Тэатра Польскага радыё і ідэі для сумеснага правядзення часу з дзецьмі. Гасцямі стануць зоркі музыкі і кіно, псіхолагі і педагогі.

У «Чацвёрцы» можна будзе знайсці мноства ідэй для моладзі, у тым ліку: натхняльныя гісторыі пра фарміраванне моладзевых каманд, творчыя практыкаванні, кінарэйтынгі і размовы пра гульні.

Польскае радыё для дзяцей падрыхтавала багатую прапанову для самых маленькіх. Праграма ўключае ранішнія трэніроўкі, гульні і мерапрыемствы, а таксама агляд найбольш цікавых мерапрыемстваў для дзяцей у кожным ваяводстве. У эфіры таксама выступяць зоркі.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры