Беларуская Служба

На пачатак Новага году прапануем Вам песню "Пачатак" у выкананні мужчынскага трыа

31.12.2020 22:17
Гэтая кампазіцыя магла б стаць гімнам сучаснай моладзі.
Аўдыё
  • "Пачатак" у Музычным уроку польскай мовы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnewww.pixabay.com/LadyMarisa/CC0 Creative Commons

Мужчынская музыка, або мужчынскае гранне, калі перакладаць даслоўна з польскай мовы – так называецца канцэртная траса, у якую кожны год адпраўляюцца вядомыя музыканты, каб парадаваць сваіх слухачоў цікавай музыкай і небанальнымі тэкстамі.

Першая траса была зладжана ў 2010 годзе, і з таго часу канцэрты праходзяць кожны год, выступленні адбываюцца ў розных гарадах. Выключэннем быў 2020 год, калі прайшоў толькі адзін канцэрт, у мясцовасці Жывец, паколькі марка піва Жывец з’яўляецца спонсарам трасы. Таксама былі адмененыя іншыя імпрэзы, якія спадарожнічаюць трасе.

А сёння я хачу прадставіць вам, дарагія сябры, песню, якая прагучала падчас «Мужчынскага грання» у 2018 годзе. Гэтая кампазіцыя, на маю думку, магла б стаць гімнам сучаснай моладзі, якая значна менш бунтуецца, чым папярэднія пакаленні – яшчэ іх бацькі або дзяды. Гэта і не дзіўна, калі маладым сёння жывецца камфортна і значна выгадней, чым некалькі дзясяткаў гадоў таму. Выключэннем, праўда, стаў 2020 год, калі моладзь паўстала – і ў Беларусі, і ў Польшчы. Відаць, набалела. Тым не менш, агульнасусветная тэндэнцыя такая, што маладыя людзі цяпер сталі менш бунтаўнічымі. А ці гэта адлюстроўваецца ў песні – ацаніце самі.

Кампазіцыю выконваюць трое маладых людзей, таленавітых музыкантаў – Давід Падсядла, Кшыштаф Залеўскі і Кортэз (сапраўднае імя Лукаш Фэдэркевіч). Усім траім – каля трыццаткі, або крыху за трыццаць. Усе трое шмат дасягнулі ў сваёй самастойнай музычнай кар’еры, а цяпер вырашылі сустрэцца разам на адной сцэне. Што з гэтага атрымалася – давайце паслухаем. Называецца песня «Пачатак» (Początek). Тэкст напісаў Кшыштаф Залеўскі.

Sny pochowane na strychu

Nie mogą już spać

Idzie lato jedno z tych miłosnych lat

Pod stopą ból

Szkodniki żyją pod napięciem

Złe wspomnienia wiatr

Wyrywa z pamięci

Talia nowych kart

Dzień pachnie jak początek

Po co poważna twarz

Gdy świat nakręca dobrze

Ja nie chce iść pod wiatr

Gdy wieje w dobrą stronę

Nie chce biec do gwiazd

Niech gwiazdy biegną do mnie

Nie chce chwytać dnia

Gdy w ręku mam tygodnie

Takie miłe

Takie to miłe

Ja nie chce iść pod wiatr

Gdy wieje w dobrą stronę

W końcu mam swój czas

To chyba dobry moment

Nie chce biec do gwiazd

Biec do gwiazd

Głośno śpiewa ulica

Mimo ze słów brak

Rzeka gardeł wylewa się na pusty plac

Mam nowy chód i dźwięk

I ludzi nowych mam

Niech straszy nowy duch

Już nikt nie będzie spał

Nowego słońca blask

Wypali nam powieki

Zobaczymy świat…


Сны, пахаваныя на гарышчы, не могуць ужо спаць. Ідзе лета, адно з гэтых лет кахання.

Пад стапой боль, шкоднікі жывуць пад напружаннем. Дрэнныя ўспаміны вецер вырывае з памяці, калода новых карт. Дзень пахне як пачатак. Навошта сур’ёзны твар. Калі свет накручвае добра.

Я не хачу ісці супраць ветру, калі ён дзьме ў правільным напрамку. Я не хачу бегчы да зорак, хай зоркі бягуць да мяне. Я не хачу лавіць дзень, калі ў маёй руцэ – тыдні. Такія мілыя. Гэта так міла.

Я не хачу ісці супраць ветру, калі ён дзьме ў правільным напрамку. У канцы канцоў гэта мой час. Гэта, мабыць, добры момант. Я не хачу бегчы да зорак.

Голасна спявае вуліца, хаця слоў няма. Рака горлаў выліваецца на пустую плошчу. У мяне новая паходка і гучанне. І новыя людзі. Хай пужае новы дух, ніхто не будзе спаць. Новага сонца бляск выпаліць нам павекі. Мы ўбачым свет...


Szkodniki żyją pod napięciem – шкоднікі жывуць пад напружаннем. Napięcie – гэта як напружанне, напрыклад, цягліц, так і электрычны ток. Таксама, дарэчы, на беларускай мове – выраз напружанне мае два значэнні. Так што калі ўбачыце на вуліцы ў Польшчы невялічкае памяшканне, будку з надпісам «Nie dotykać – pod napięciem», лепш не правяраць і сапраўды не дакранацца, можна атрымаць моцны разрад.

Talia nowych kart – новая калода карт. Талія на польскай мове таксама мае некалькі значэнняў – гэта як талія чалавека, яго ўмоўная сярэдзіна, так і калода карт, у якія можна гуляць зімнімі вечарамі, ды і летнімі таксама. А вось польская kłoda – гэта калода, але толькі ў значэнні кавалка дрэва.

Świat nakręca dobrze – свет накручвае добра або свет уводзіць мяне ў добры настрой. Гэта адназначна значыць, што аўтару дадзеных слоў у сучасным свеце жывецца нядрэнна.

Nie chcę chwytać dnia – я не хачу лавіць дзень. Chwytać dzień – азначае напоўніцу карыстацца жыццём, не страчваць ніводнага яго моманту. Аўтар не хоча лавіць дзень, паколькі ў яго руцэ – цэлыя тыдні.

Ja nie chcę iść pod wiatr – я не хачу ісці супраць ветру, у пераносным значэнні iść pod wiatr азначае паступаць насуперак агульнаму жаданню, інакш, чым большасць. А маладыя выканаўцы, якія спяваюць гэтую песню, не хочуць супраць ветру, ім і так добра. А вецер для іх дзьме ў правільным напрамку, таму няма патрэбы ісці насуперак.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы