Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага зрабіў даступным лічбавы архіў

13.01.2021 09:16
Установе ўдалося сабраць больш за мільён старонак дакументаў, тысячы фотаздымкаў, некалькі соцень архіўных фільмаў.
Аўдыё
  • Інстытут Пілецкага зрабіў даступным лічбавы архіў
.
.Інстытут Пілецкага

Установе ўдалося сабраць больш за мільён старонак дакументаў, тысячы фотаздымкаў, некалькі соцень архіўных фільмаў, тысячы ўспамінаў сведак кашмару Другой сусветнай вайны. Яны зафіксавалі лёс польскіх грамадзян, якія перажылі два таталітарызмы ў ХХ стагоддзі: нямецкі і савецкі.

Матэрыялы, сабраныя ў архівах Інстытута, паходзяць, між іншым, з Бундэсархіва, Архіваў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Брытанскага нацыянальнага архіва, Інстытута нацыянальнай памяці, Польскіх дзяржаўных архіваў і многіх іншых.

Дырэктар Інстытута Пілецкага Войцех Казлоўскі растлумачыў, што архіў мае вялікае значэнне для Інстытута.

-Мы маем вялікую амбіцыю стварыць прэстыжны навуковы цэнтр, які падымае важныя тэмы і з’яўляецца крыніцай інфармацыі, што дазволіць нам свабодна і адважна дыскутаваць з важнымі даследчыкамі з усяго свету. Нельга гэтага дасягнуць без сучаснага архіву. Па-другое, лічбавы архіў – гэта гісторыя ў адным месцы. Таму гэта значнае аблягчэнне працы ўсіх зацікаўленых мінулым.

Архіўныя рэсурсы можна знайсці на вэб-сайце archiwum.instytutpileckiego.pl.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры