Беларуская Служба

Фільмы пра Аўшвіц даступныя на мове жэстаў

20.01.2021 11:13
Фонд «Блізкія месцы памяці Аўшвіц-Біркенау» падрыхтаваў для глуханямых людзей пяць віртуальных экскурсій па мясцінах, звязаных з гісторыяй нямецкага канцлагера.
Аўдыё
  • Фільмы пра Аўшвіц даступныя на мове жэстаў
  -
Былы канцлагер Аўшвіц-БіркенауDzidekLasek/pixabay.com/CC0

 Фонд размясціў у інтэрнэце відэа з перакладамі на польскую мову жэстаў.

У кожным з пяці больш чым 10-хвілінных фільмаў з серыі «Таямніцы лагера – невядомая гісторыя канцлагера Аўвіц-Біркенаў» Дагмар Копіяш з фонду распавядае пра гісторыю будынкаў, якія размешчаны побач з былым лагерам, але не належаць музею. Гэта гістарычныя будынкі. Кожны з іх адыграў важную ролю падчас функцыянавання лагера. За кожным з іх даглядае фонд «Блізкія месцы памяці Аўшвіц-Біркенау».

Праект рэалізуецца дзякуючы фінансаванню ад Нацыянальнага культурнага цэнтра ў рамках праграмы «Культура ў сеціве». Каб трапіць да як мага большай колькасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, фонд вырашыў перакласці на польскую мову жэстаў віртуальныя экскурсіі.

-Наша мэта папулярызаваць патрыятызм, распаўсюджваць веды пра гісторыю Польшчы, звязаную з Другой сусветнай вайной і былым нямецкім канцлагерам у Асвенцыме, а таксама вяртанне лакальнай, нацыянальнай і міжнароднай памяці праз адкрыванне невядомай гісторыі, звязанай з канцлагерам, – расказваюць у фондзе.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры