Беларуская Служба

Больш за 150 тысяч чалавек віртуальна наведалі сямейны дом Яна Паўла ІІ

07.02.2021 08:09
Сямейны дом Святога Айца Яна Паўла ІІ у польскіх Вадавіцах падвёў вынікі цяжкага года пандэміі.
Аўдыё
  • Больш за 150 тысяч чалавек віртуальна наведалі сямейны дом Яна Паўла ІІ
Salon rodziny Wojtyłłów w ich domu w Wadowicach.
Salon rodziny Wojtyłłów w ich domu w Wadowicach.Dom Rodzinny JPII via Wikimedia Commons

І хаця з-за абмежаванняў, як і іншыя культурныя цэнтры, аб'ект быў зачынены на працяглы перыяд, пастаянную экспазіцыю музею наведала больш за 41 тысяча чалавек, і больш за 112,5 тысяч змаглі зрабіць віртуальны шпацыр па абʼекце.

«Гэты год быў выключным, мы святкавалі 100-годдзе з дня нараджэння Яна Паўла II, і, нягледзячы на пандэмію, шмат якія праекты былі паспяхова рэалізаваны», – падкрэсліваецца на сайце www.domjp2.pl.

Ганаровымі гасцямі, якія наведалі выставы, былі: прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда з жонкай, міністры замежных спраў Вышаградскай групы.

Сямейны дом Святога Айца Яна Паўла ІІ быў адкрыты ў 2014 г. Ён знаходзіцца ў жылым доме па адрасе вул. Касцельная 7 у Вадавіцах, дзе 18 мая 1920 г. нарадзіўся Караль Вайтыла. Мультымедыйная выстава музею ўнікальным чынам прадстаўляе асобу Папы, яго вучэнне і пасланне.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры