Фэст будзе працягвацца з 12 па 14 лютага.
Адразу ў пятніцу адбудзецца ўручэнне прэміі Міхася Стральцова і прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
У ходзе фестывалю пройдзе прэзентацыя Школы Маладога Літаратара, круглы стол «Пісьменства ў халодным клімаце», паэтычны марафон «Паэзія салідарнасці», Фэст аднаго верша.
Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.
ав