Беларуская Служба

Рэкордная колькасць чалавек наведала Нацмузей у Варшаве пасля лакдаўну

11.02.2021 15:06
Цэлы тыдзень перад музеем стаяла вялікая чарга, і кожны дзень прыносіў новыя паказчыкі наведвальнасці.
Нацыянальны музей у Варшаве зноў адчыненыфота: Нацыянальны музей

З 2 лютага Нацыянальны музей у Варшаве наведалі 9838 чалавек. «Цэлы тыдзень перад музеем стаяла вялікая чарга, і кожны дзень прыносіў новыя паказчыкі наведвальнасці», – кажа дырэктар установы Лукаш Гавел.

- Дзякуй, што вы прыйшлі да нас. Гэтая наведвальнасць здзівіла нас усіх. Яна стала вялікай радасцю, бо гэта вы даеце сэнс нашай працы. Запрашаю таксама на гэтым тыдні. Прадоўжаны тэрмін выставы «Польшча. Сіла выявы».

Выставу можна паглядзець да 21 лютага.

Днём рэкорднай наведвальнасці была нядзеля, 7 лютага, калі музей прыняў 2 165 наведвальнікаў. У першы тыдзень адкрыцця была вельмі папулярная новая Галерэя старажытных мастацтваў і часовая выстава шэдэўраў польскага жывапісу XIX стагоддзя – «Польшча. Сіла выявы».

Музеі і мастацкія галерэі адкрыты для наведвальнікаў з 1 лютага. Кінатэатры, тэатры, філармоніі і оперы рыхтуюцца да адкрыцця, і, згодна з пастановай урада, яны могуць аднавіць працу з 12 лютага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры