Першая праграма Польскага радыё па нядзелях прапануе сваім слухачам рэкалекцыі падчас «Вялікага посту» з прымасам тысячагоддзя, кардыналам Стэфанам Вышыньскім. Гэта 6 серый урыўкаў з разважаннямі кардынала Вышыньскага, якія ён назваў «Благаслаўлёныя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце». Вялікапосныя рэкалекцыі, праведзеныя кардыналам Вышыньскім у Лясках пад Варшавай у 1959 г., былі надзвычайнымі, кажа Івона Чарціньска з Інстытута Стэфана Вышыньскага:
-Гэта не былі рэкалекцыі, якія рыхтаваліся адмыслова, з нататкамі. Гэта быў погляд на Святой Прычасце, на Бога і словы, якія былі ў душы. Гэтыя рэкалекцыі маюць незвычайную вартасць, асабліва цяпер, калі мы рыхтуемся да ўрачыстасці бэатыфікацыі кардынала Вышыньскага.
Фрагменты рэкалекцый у Першай праграме Польскага радыё ўнікальныя. Яны паходзяць з прыватных архіваў Інстытута прымаса Вышынскага і да гэтага часу не былі прадстаўлены грамадскасці.
Вялікапосныя рэкалекцыі можна слухаць у наступныя велікапосныя нядзелі пасля 8.00 (польскага часу) у Першай праграме (Jedynka).
ав