Некалькі дзён таму стала вядома, што Польшчу будзе прадстаўляць на сёлетнім конкурсе Еўрабачання Рафал Бжазоўскі (Rafał Brzozowski). Гэтае рашэнне Польскага тэлебачання спадабалася не ўсім палякам. Праўда, Рафал карыстаецца ў Польшчы вялікай папулярнасцю, але многія чакалі, што на конкурс паедзе Аліцыя Шэмпліньска, якая павінна была ўдзельнічаць у ім год таму, але Еўрабачанне з-за пандэміі была адменена.
Сам Рафал тлумачыць выбар менавіта яго песні тым, што жыхары Еўропы ўжо стомленыя санітарнымі нормамі, лакдаўнамі, адсутнасцю канцэртаў і забавы, ім хочацца паслухаць песні, якія дадуць ім зарад энергіі і радасці. І такую менавіта кампазіцыю Бжазоўскі запрапанаваў на конкурс. Але злоснікі кажуць, што ён быў абраны толькі таму, што творчасць музыканта падабаецца жонцы дырэктара Польскага тэлебачання. Як яно на самой справе, мы не будзем разбірацца. У адным можна быць упэўненым – Рафал Бжазоўскі мае добры голас, яго песні меладычныя і прыгожыя, і могуць спадабацца на такім конкурсе папулярнай музыкі, якім з’яўляецца Еўрабачанне.
Некалькі слоў пра самога выканаўцу. Рафал Бжазоўскі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Варшаве. Калі б ён не стаў песняром, то, магчыма, быў бы прафесійным спартсменам, або настаўнікам фізкультуры, паколькі доўгі час займаўся спортам – класічнай барацьбой, і нават дабіўся выдатных вынікаў у гэтай дысцыпліне, заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Польшчы. І атрымаў вышэйшую адукацыю ў Акадэміі фізічнай культуры.
А музычную кар’еру Рафал пачаў у 2002 годзе ўдзелам у тэлеперадачы Szansa na sukces (Шанц на поспех), у якой заваяваў адну з узнагарод. Цяпер працуе на грамадскім Польскім тэлебачанні, вядзе музычна-забаўляльную праграму.
Бжазоўскі прадставіць на Еўрабачанні песню на ангельскай мове, якая называецца «The Ride». А я прапаную паслухаць у яго выкананні кампазіцыю пад назваю «Лінія часу» (Linia Czasu).
Czas na chwilę cofnąć chcesz,
Wyświetlić to jeszcze raz,
Nie uratujesz nas,
Śladami wspomnień nie warto wracać tam,
Gdzie od dawna nie ma już nic,
Chcesz, przypomnieć jeszcze raz,
Tam nie ma nic oprócz ran,
A przecież czuwam i trwam,
Przy tobie znów jestem,
Dla ciebie zmieniam świat,
Daje dowód nie od dziś,
Uciekajmy tam gdzie,
Już nikt nie znajdzie nas,
Nie spóźniajmy się,
Szybciej tylko biegnie czas.
Wiem że szczęście krótko trwa,
że z różnych składa się barw,
Czy jest potrzebny nam,
Ten cały ciężar zwierzonych kiedyś dat,
Nie pamiętaj lepiej już.
Uciekajmy tam gdzie,
Już nikt nie znajdzie nas,
Nie spóźniajmy się,
Szybciej tylko biegnie czas.
Uciekajmy gdzieś,
Poszukajmy lepszych miejsc.
Jak najdalej stąd,
Chciałbym razem z tobą biec.
Czas, na chwilę cofnąć chcesz,
Wyświetlić to jeszcze raz
Час ты хочаш на хвіліну вярнуць назад, убачыць гэта яшчэ раз. Не ўратуеш нас. Па слядах успамінаў не варта вяртацца туды, дзе здаўна няма ўжо нічога. Ты хочаш успомніць яшчэ раз. Там няма нічога, акрамя ранаў. А я ж застаюся, я пільны. Я зноў каля цябе.
Для цябе я мяняю свет, даказваю не з сённяшняга дня, а раней. Давай уцячэм туды, дзе ніхто не знойдзе нас. Нельга спазняцца, толькі хутчэй бяжыць час. Я ведаю, што шчасце працягваецца коратка і што яно складваецца з розных колераў. Ці нам патрэбны гэты ўвесь цяжар давераных калісьці датаў. Лепш ужо не памятай.
Давай уцячэм адсюль, пашукаем лепшыя месцы, як мага далей адсюль. Я хацеў бы бегчы разам з табой. Час на хвілінку вярнуцца назад, убачыць гэта яшчэ раз.
Czas na chwilę cofnąć chcesz – час на хвілінку, на момант ты хочаш вярнуць назад. Cofać – гэта ісці або ехаць назад, або вяртацца ў мінулае – тады гэты дзеяслоў ужываецца са зваротнай часцінай się – cofać się w czasie – пераносіцца ў мінулае, вяртацца назад.
Wyświetlić to jeszcze raz – я пераклала гэты сказ: убачыць гэта яшчэ раз, хаця можна было б таксама перакласці: паказаць гэта яшчэ раз. Wyświetlać значыць «дэманстраваць» (напрыклад, фільм), праяўляць (кінастужку). А беларускае высветліць перакладаецца на польскую мову дзеясловам «wyjaśnić». Мне асабіста не хапае ў польскай мове аналага выразу “разабрацца”. Ёсць толькі wyjaśnić, але гэтае слова мае значна вузейшае значэнне, чым разбірацца. А польскае rozbierać się зусім не падыходзіць, паколькі гэта значыць «распранацца».
Czuwam i trwam – я не сплю, застаюся на пастарунку, працягваю сачыць за падзеямі.
Śladami wspomnień nie warto wracać tam – па слядах успамінаў не варта вяртацца туды. Звярніце ўвагу – па-польску кажуць śladami wspomnień, па-беларуску «па слядах успамінаў».
Nie spóźniajmy się, uciekajmy, poszukajmy – давай не спазняцца, давай уцячэм, давай пашукаем. У польскай мове вельмі папулярныя формы дзеяслова множнага ліку загаднага ладу. У беларускай такія формы таксама ёсць, але ўжываюцца нячаста, і толькі з абмежаванай колькасцю выразаў, напрыклад, хадзем.
нг
Песня на Еўрабачанне: