Рада гміны Дубічы Царкоўныя прыняла рашэнне аб закрыцці базавай школы ў Дубічах у канцы бягучага навучальнага году. У лісце, накіраваным да бацькоў, напісана, што з 1 верасня 2021 году дзеці атрымаюць магчымасць працягваць вучобу ў школе ў Дубічах, якую будзе весці аб’яднанне «Эдукатар» з горада Ломжа.
Тымчасам у вёсцы Грабавец што ў гміне Дубічы Царкоўныя працуе адна з першых беларускіх школаў на Беласточчыне.
У 1915 годзе стварылі яе нямецкія акупацыйныя ўлады. Пра гісторыю адукацыі на беларускай мове на Падляшшы расказвае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл