Беларуская Служба

25 сакавіка другі раз пройдзе акцыя #LightForBelarus

24.03.2021 15:09
У гэты дзень таксама адбудзецца канцэрт «Граем для Беларусі 2021». 
Аўдыё
  • 25 сакавіка другі раз пройдзе акцыя #LightForBelarus
     LightForBelarus
Заўтра другі раз пройдзе акцыя #LightForBelarusNCK

Асобныя культурныя ўстановы Польшчы будуць асвятляць свае фасады колерамі гістарычнага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі. Актыўныя асобы могуць далучыцца да акцыі – дастаткова павесіць беларускі сцяг у акне.

Дырэктар Нацыянальнага культурнага цэнтра Польшчы, прафесар Рафал Вішнеўскі адзначае, што акцыя павінна стаць жэстам салідарнасці з беларусамі, якія мужна і рашуча выступаюць за дэмакратыю і свабоду.

У гэты дзень таксама адбудзецца канцэрт «Граем для Беларусі 2021». У праграме канцэрта – творы іконы польскай музычнай сцэны Часлава Немэна, які нарадзіўся і вырас у сённяшняй Беларусі, у новых аранжыроўках.

Побач з зоркамі польскай сцэны ў Нацыянальнай філармоніі зайграюць беларускія артысты: песні NaviBand, напісаныя ў падтрымку пратэстаў у Беларусі, знакамітыя «Муры» Яцэка Качмарскана і гіт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкой» пад назвай «Грай».

Канцэрт, які з-за эпідэмічных абмежаванняў пройдзе без удзелу грамадскасці, можна будзе ўбачыць у прамым эфіры ў 20:15 (па польскім часе) на грамадскім тэлебачанні (TVP Kultura, TVP Polonia, Belsat TV, TVP Vilnius) і ў Інтэрнэце на профілі ў Facebook і на сайце Нацыянальнага культурнага цэнтра. Канцэрт таксама будзе транслявацца на Першым канале Польскага радыё ў панядзелак, 29 сакавіка, пасля 20:00. Фрагменты мерапрыемства таксама будуць даступныя ў Другой праграме Польскага радыё ў пятніцу, 26 сакавіка, у 23:00.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры