Беларуская Служба

Польскі інстытут у Мінску запрашае на «Польскае кіно online. Жанры і імёны»

26.03.2021 08:19
Гэтым разам адбудзецца прагляд захапляльнай дакументальнай драмы Лукаша Чайкі «Пра жывёл і людзей» (2019).
.
.Польскі інстытут у Мінску

Традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца (у сакавіку гэта 26 сакавіка) а 18:00 Польскі інстытут у Мінску запрашае на прамы эфір і кінапаказ у рамках цыклу «Польскае кіно online. Жанры і імёны».

Гэтым разам адбудзецца прагляд захапляльнай дакументальнай драмы Лукаша Чайкі «Пра жывёл і людзей» (2019). Будзе магчымасць паразмаўляць з польскім рэжысёрам.

Фільм прадставіць кінакрытык Антон Сідарэнка. Стужку можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо англійскай мове.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры