Беларуская Служба

Традыцыя лесасплаву можа быць унесена ў спіс ЮНЕСКА

31.03.2021 10:04
Лесасплаў «мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі на тэрыторыях Падкарпацкага ваяводства, якія ў цяперашні час культывуюцца.
Лесасплаўшчык на ДунайцуAutorstwa Korona b - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14862169

Польшча, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Латвія і Іспанія падалі сумесную заяўку на ўнясенне лесасплаву ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. Пра гэта паведаміла Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Польшчы. Рашэнне будзе прынятае ў снежні 2022 года.

Міністэрства на сваім сайце падкрэслівае, што лесасплаў «мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі на тэрыторыях Падкарпацкага ваяводства, якія ў цяперашні час культывуюцца, у прыватнасці, сплаўшчыкамі з Уланава, якія ствараюць Брацтва Святой Барбары».

Уланаў, размешчаны ў вусці ракі Танеў у раку Сан, быў з XVI стагоддзя значным цэнтрам сплаву. Менавіта там рамантавалі і будавалі плыты, рыхтавалі кроквы, а потым сплаўлялі ўздоўж Сана, Вепру, Буга, Нараві і Віслы да Торуні, Грудзёндза і Гданьска. Ад Уланава да Гданьска сплаўлялі пераважна дрэва, крыху радзей збожжа.

Польскае Міністэрства культуры адзначае, што Брацтва сплаўшчыкаў з Уланава ў сваёй дзейнасці спасылаецца на традыцыі сплаву і імкнецца развіваць і культываваць сучасныя формы гэтай спадчыны ў мясцовай супольнасці. У 2014 годзе сплаў быў унесены ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва – гэта спіс практык і з'яў з усяго свету, якія дапамагаюць раскрыць разнастайнасць спадчыны і павысіць дасведчанасць пра яе важнасць. Рашэнне аб унясенні ў спіс прымае Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны падчас сваіх штогадовых сесій. Заяўкі ацэньваюцца на адпаведнасць крытэрыям ЮНЕСКА для ўключэння ў адпаведнасць са стандартамі Канвенцыі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры