Беларуская Служба

Міністэрства культуры Польшчы ў адным месцы сабрала інфармацыю пра велікодныя традыцыі

01.04.2021 08:33
Аўдыё
  • Міністэрства культуры Польшчы ў адным месцы сабрала інфармацыю пра велікодныя традыцыі
.
.Couleur/pixabay.com/CC0

Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту знаёміць з традыцыямі і звычаямі польскага Вялікадня. Багатую інфармацыю і фотаматэрыялы можна знайсці на сайце міністэрства, кажа прэс-сакратар міністэрства Ганна Боцян:

-Мы сабралі інфармацыю пра паўсюдна вядомыя звычаі, таксама рэгіянальныя, крыху з часам забытыя. Усе яны арыгінальныя і каштоўныя, таму варта пазнаёміцца з усімі. Наш багаты матэрыял мы падзялілі на 11 закладак. Пачынаем з Вербнай нядзелі, далей Вялікі тыдзень. Мы вельмі шырока апісваем традыцыі Велікоднай нядзелі. Далей пішам пра народныя традыцыі, звязаныя з Велікодным панядзелкам.

На сайце Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту чытачы таксама знойдуць інфармацыю пра музычныя традыцыі, велікодныя яйкі і калядную выпечку.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры