Беларуская Служба

«Кшыштаф Краўчык - польскі Элвіс Прэслі»

07.04.2021 10:10
Кампазітар шматлікіх твораў Кшыштафа Краўчыка Войцех Тшціньскі ў праграме «Muzyczna Jedynka» параўнаў выканаўца да Элвіса Прэслі і Тома Джонса.
Кшыштаф КраўчыкPAP/Krzysztof Świderski

Ён распавёў пра вялікі талент Кшыштафа Краўчыка. Адзін з самых вядомых польскіх выканаўцаў памёр ва ўзросце 74 гадоў у панядзелак.

-Ён спяваў сваім цудоўным барытонам, з выдатнай дынамікай. Для мяне ён ішоў у бок Тома Джонса. Таму я напісаў яму песню «Byle było tak» на тэкст Юрка Клейнага. Гэта быў наш першы супольны крок, які прадвызначыў наш далейшы шлях. У суме мы працавалі разам 10 гадоў.

У сваёй кар'еры Кшыштаф Краўчык спяваў і запісваў альбомы з рознай музыкай, пачынаючы ад поп-музыкі, заканчваючы рытм-блюзам, свінгам, соўлам, рок-н-ролам, кантры, танга, танцавальнай, фолк-музыкай, фанкі, рэгі, цыганскай і банкетнай музыкай. Ён быў сябрам Польскага радыё, шмат разоў выступаў у рамках тура «Лета з радыё» Першай праграмы Польскага радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры