Беларуская Служба

Унікальныя абразы выстаўленыя на выставе «Нябёсная варта Беларусі»

08.04.2021 07:12
Хрыстос, Багародзіца, святы Мікола, Параскева, Георгій Пераможца – нябеснае войска, на якое спадзяваўся беларускі народ у цяжкія часы выпрабаванняў. 
Аўдыё
  • Унікальныя абразы выстаўленыя на выставе «Нябёсная варта Беларусі»

Выстава «Нябёсная варта Беларусі» Выстава «Нябёсная варта Беларусі»

На выставе «Нябёсная варта Беларусі», якая працуе ў Мінску з 3 красавіка, прадстаўлена калекцыя абразоў з праекта «Куфар старажытнасьцяў» (збор Паўла Каралёва).

Хрыстос, Багародзіца, святы Мікола, Параскева, Георгій Пераможца – нябеснае войска, на якое спадзяваўся беларускі народ у цяжкія часы выпрабаванняў. Асаблівасць праекту ў тым, што экспануюцца таксама ліштвы – мастацкі элемент вонкавага ўпрыгожвання сялянскай хаты. Ліштвы былі перавезены з Гомеля (дзе гаспадары знялі іх з-за непатрэбнасці падчас рамонту). Лікі святых глядзяць з ліштваў нібы з вокнаў беларускіх хат.

У пэўнай ступені, абразы і ліштвы – гэта ўратаваная спадчына. Творы знаходзіліся ў кепскім стане, аднак, праведзеныя працы па кансервацыі і рэстаўрацыі, дазволілі вярнуць і падкрэсліць прыгажосць беларускага мастацтва.

Спецыяльна для выставы Студэнцкае этнаграфічнае таварыства прадставіла калекцыю ручнікоў. Рарытэты былі адшуканыя падчас экспедыцый па розных мясцінах Беларусі.

Выстава размешчана ў холе бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага (адрас: Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія 7/1).

Экскурсіі па выставе будуць адбывацца ў выходныя дні (папярэдне трэба ўдакладніць час праз эл. пошту karaliou1982@gmail.com).

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры