Беларуская Служба

Кшыштаф Краўчык пакінуў пасля сябе сотні выдатных песняў

08.04.2021 19:00
Пахаванне музыканта ў суботу будзе насіць дзяржаўны характар.
Аўдыё
Krzysztof Krawczyk
Krzysztof Krawczyk Forum/Darek Iwanski

У панядзелак у польскіх СМІ паявілася сумная навіна для ўсіх аматараў творчасці таленавітага польскага выканаўцы Кшыштафа Краўчыка (Krzysztof Krawczyk). Музыка памёр, верагодней за ўсё, ад ускладненняў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй. У суботу Краўчык вярнуўся дахаты са шпіталя, адчуваў сябе адносна добра, а ў панядзелак яго не стала. Пахаванне музыканта ў суботу будзе насіць дзяржаўны характар. А я хачу сёння прыгадаць выключна багатую творчасць гэтага артыста.

Кшыштаф Краўчык нарадзіўся ў 1946 годзе ў Катавіцах. Першы раз выступіў на сцэне ў 1963 годзе, разам з калектывам «Трубадуры». Дзесяццю гадамі пазней ён пачаў даваць сольныя канцэрты і заваёўваць усё большую славу. Менавіта на 70-ыя прыходзіцца пік яго папулярнасці, тады былі запісаны такія вялікія хіты, як «Parostatek», «Pamiętam ciebie z tamtych lat», «Jak minął dzień» ды іншыя. За амаль 50 гадоў эстраднай дзейнасці Краўчык выдаў звыш сотні кружэлак, як у сольным выкананні, так і з рознымі іншымі песнярамі. Шмат разоў яго песні перамагалі ў анкетах на самага любімага польскага музыканта. Яго называлі польскім Элвісам Прэслі. Выступаў на шматлікіх фестывалях, яго кампазіцыі можна было пачуць падчас фестывалю ў Аполі, Сопаце, а таксама за мяжой – у Савецкім Саюзе ды ГДР, калі гэтыя дзяржавы яшчэ існавалі, у Балгарыі, Швецыі, Югаславіі, Грэцыі, Бельгіі ды іншых краінах.

У 80-ых гадах Краўчык на пяць гадоў выехаў у ЗША, дзе выступаў у клубах, спяваў для польскай дыяспары. Вярнуўся ў Польшчу пад канец 80-ых, але тады з ім здарылася нешчаслівае здарэнне – ён трапіў у аўтакатастрофу, у выніку яму прыйшлося на нейкі час адмовіцца ад сцэнічнай дзейнасці. На пачатку 90-ых зноў выехаў у ЗША, дзе запісаў кружэлку, але ў сярэдзіне 90-ых вярнуўся ў Польшчу і ўжо не выязджаў.

У 2000 годзе Кшыштаф Краўчык выступаў перад Папам рымскім на плошчы Святога Пятра ў Рыме. У гэтым жа годзе сустрэўся з кампазітарам Горанам Брэговічам, які нарадзіўся ў Сараеве. Разам артысты выдалі кампакт-дыск пад назваю «Дай мне другое жыццё», у склад якога ўваходзіць вялікі шлягер «Мой сябар», які я хачу вам сёння прадставіць.

Mój przyjacielu, byłeś mi naprawdę bliski,

Mój przyjacielu, wiesz, że byłeś mi, jak brat?

Dałem ci wiarę, dałem ci spokój,

Dałem gitarę, dałem samochód

I dach nad głową, a do sypialni wszedłeś sam.

Mój przyjacielu, przyprowadziłem cię z ulicy

Nakarmiłem, odziałem cię, jak brat.

Dałem ci wiarę, dałem ci spokój,

Dałem gitarę, dałem samochód.

Żony nie dałem, żonę wziąłeś sobie sam.

Dam gitarę, dam samochód

żony nie dam, nie!

Teraz pijesz wino, pijesz aż do dna,

Późna już godzina, próżno czekać dnia.

Chciałbyś się rozpłynąć, uciec, gdzie się da.

Proszę zostań na noc, przyjaźń swoje prawa ma.

Mój przyjacielu, jak wyrazić to, co czuję

Jak wytłumaczyć, czym jest dla mnie przyjaźń Twa

Dałem ci wiarę, dałem ci spokój,

Dałem gitarę, dałem samochód.

Żony nie dałem, żonę wziąłeś sobie sam.


Мой сябар, ты быў мне сапраўды блізкі. Мой сябар, ведаеш, што ты быў мне як брат? Я даў табе веру, даў спакой, даў гітару, даў аўто. І дах над галавою, а ў спальню ты ўвайшоў сам.

Мой сябар, я прывёў цябе з вуліцы, накарміў, апрануў, як брат. Я даў табе веру, даў спакой, даў гітару, даў аўто. Жонкі не даў, жонку ты ўзяў сам. Дам гітару, дам машыну, жонкі не дам, не!

Цяпер ты п’еш віно, п’еш аж да дна, позняя ўжо гадзіна, марна чакаць дня. Ты б хацеў расплыцца, уцячы, куды толькі можна. Калі ласка, астанься на ноч, у сяброўства свае законы.

Мой сябар, як табе патлумачыць, што я адчуваю, як патлумачыць, што для мяне было тваё сяброўства. Мой сябар, ты быў мне сапраўды блізкі...

Трэба сказаць, што гэтая музычная гісторыя не заканчваецца хэпі-эндам, калі паглядзіце ролік, то пераканаецеся, што блізкага сябра нельга здраджваць. Гісторыя здрады заканчваецца пахаваннем (сябра), а ў бліжэйшую суботу – пахаванне выканаўцы кампазіцыі Кшыштафа Краўчыка. Гэты чалавек пакінуў пасля сябе не толькі сотні цудоўных песняў, але таксама добрыя ўспаміны. Яго сябры і знаёмыя падкрэсліваюць, што гэта быў вельмі добры і зычлівы чалавек, які на доўга застанецца ў памяці, не толькі блізкіх сваякоў, але і тысяч аматараў яго музыкі...

Mój przyjacielu – мой сябар, але ў клічным склоне. Я ўжо не раз звяртала ўвагу ў гэтай рубрыцы, што назоўнікі ў клічным склоне ўжываюцца ў польскай мове значна часцей, чым па-беларуску, дзе гэтая форма назоўніка стала ўжо архаічнай. Таму на беларускую мову ў дадзеным выпадку трэба перакласці ў назоўным склоне.

Dałem ci spokój – я даў табе спакой. Вельмі папулярны зварот, якім палякі сапраўды часта карыстаюцца, гэта просьба: «Дай мі święty spokój!». На беларускую мову гэта можна перакласці крыху інакш, напрыклад, «Не дуры галавы!».

Odziałem cię, jak brat – я цябе апрануў, як брат. На польскай мове ёсць некалькі дзеясловаў, якія азначаюць «апрануць вопратку». Так як тут – odziać, але таксама больш папулярныя założyć і ubrać. Адпаведна, назоўнікі – odzienie, odzież.

Żony nie dałem – жонкі не даў. Żona – гэта гутарковая форма, а афіцыйная – małżonka. Некаторыя беларусы карыстаюцца формай сужонка (адпаведнік расійскага супруга), хаця не ўсім гэта падабаецца.

Próżno czekać dnia – марна чакаць дня. Próżny – гэта пусты, а próżno азначае стан, калі нічога не ўдасца дабіцца. Напрыклад: wszystko na próżno – усё марна, нічога ўжо не ўдасца зрабіць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы