Беларуская Служба

У Польшчы пройдзе першы фестываль лепшых карэйскіх анімацый

20.04.2021 16:18
«K-анімацыя» – гэта не толькі агляд анімацый, але і першы фестываль у Польшчы, цалкам прысвечаны гэтаму жанру. 
Аўдыё
Кадр з поўнаметражнай анімацыі "Кароль свіней"Промаматэрыялы

Аматары азіяцкага кіно атрымаюць магчымасць убачыць лепшыя карэйскія анімацыі. Усё, не выходзячы з дому, паколькі мерапрыемства праходзіць у інтэрнэце.

«Наша праграма, нават калі мерапрыемства невялікае, вельмі шырокая. Мы падзялілі яе на тры раздзелы. Першы – сустрэча з поўнаметражнымі пастаноўкамі з Паўднёвай Карэі. Мы хочам звярнуць увагу гледачоў на мастакоў, якія ствараюць цікавыя і выразныя вобразы. Другая частка прысвечана кароткай форме. Падчас яе можна ўбачыць, як шмат адбываецца ў свеце карэйскай анімацыі. Апошні раздзел створаны ўнікальнай рэтраспектывай Джонга Да Хі, адной з самых цікавых жанчын-рэжысёраў, - гаворыць Яанна Лапіньска, праграмны дырэктар фестывалю.

«K-анімацыя» – гэта не толькі агляд анімацый, але і першы фестываль у Польшчы, цалкам прысвечаны гэтаму жанру. Падзея – малодшая сястра добра вядомага многім аматарам азіяцкага кіно Варшаўскага фестывалю карэйскага кіно. Пры падрыхтоўцы праграмы гэтага мерапрыемства ў арганізатараў склалася ўражанне, што карэйская анімацыя просіць прыгледзецца ёй больш уважліва.

Фестываль адбудзецца ў апошнія выхадныя 23-25 красавіка. Усе мерапрыемствы будуць даступныя на Інтэрнэт-платформе.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польская культура паступова выходзіць з лакдаўна

01.02.2021 12:46
Музейшчыкі не ўтойваюць задавальнення рашэннем уладаў аб адкрыцці музеяў і мастацкіх галерэяў.

«Вельмі хацелася б атрымаць статус, які ёсць у іншых меншасцей у Польшчы» - актывіст з Сілезіі пра сілезскую меншасць

15.03.2021 16:56
Паводле перапісу 2011 года сілезцаў у Польшчы было 800 тысяч, аднак яны надалей не маюць афіцыйнага статусу меншасці.