Беларуская Служба

Польскаму культаваму фільму Станіслава Барэі «Miś» спаўняецца 40 гадоў

04.05.2021 14:59
Фільм бліскуча высмеяў недарэчнасці рэальнасці Польскай Народнай Рэспублікі. 
Kadr z filmu Miś w reżyserii Stanisława Barei, 1981
Kadr z filmu "Miś" w reżyserii Stanisława Barei, 1981INPLUS/East News

«Miś» выйшаў у польскіх кінатэатрах 40 гадоў таму. Фільм Станіслава Барэі бліскуча высмеяў недарэчнасці рэальнасці Польскай Народнай Рэспублікі. Нездарма цытаты кінагерояў хутка пачалі суправаджаць палякаў у паўсядзённым жыцці.

Усё ж некаторыя знакавыя цытаты маглі не ўвайсці ў стужку. Фільм не абмінула цэнзура. Ён чакаў паўтара года перад выхадам у пракат. Гэта стала магчымым толькі пасля зменаў, ініцыяваных прафсаюзам «Салідарнасць». У перыяд, які часам называюць «карнавалам салідарнасці», цэнзура была аслаблена, і прэм’ера «Miś» адбылася 4 траўня 1981 г.

- У гэтым фільме былі праведзены рэзкія скарачэнні. Я ведаю, што ў трыццаці месцах фільм загадалі скараціць, потым пасля перамоваў іх колькасць зменшылася да сямі месцаў, але ў любым выпадку гэта не той фільм, які Барэя, напэўна, хацеў бы прадставіць публіцы, – гаварыў у эфіры Польскага радыё ў 1981 годзе кінакрытык Станіслаў Міхалэк.

Пасля выхаду фільм сутыкнуўся з крытыкай у афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Шмат якія кінакрытыкі дэманстратыўна нападалі на фільм Станіслава Барэі.

У сваю чаргу гледачы «прагаласавалі» за фільм у кінатэатрах. «Miś» быў адным з самых папулярных фільмаў 1981 года. Дзякуючы дакладнаму высмейванню недарэчнасцяў Польскай Народнай Рэспублікі, шмат якія цытаты з фільма набылі культавы статус і перайшлі ў паўсядзённае ўжыванне.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Вельмі хацелася б атрымаць статус, які ёсць у іншых меншасцей у Польшчы» - актывіст з Сілезіі пра сілезскую меншасць

15.03.2021 16:56
Паводле перапісу 2011 года сілезцаў у Польшчы было 800 тысяч, аднак яны надалей не маюць афіцыйнага статусу меншасці.

Вяртаецца зацікаўленне да традыцыйных напояў, якія можна рабіць і дома

20.03.2021 15:31