Беларуская Служба

Эпідэмія змяніла спосаб функцыянавання культурніцкіх устаноў

05.05.2021 08:12
З 4 траўня ў рамках змякчэння эпідэмічных абмежаванняў у Польшчы адкрыліся ўстановы культуры – мастацкія галерэі і музеі.
.
. PAP/EPA/MAURO ZOCCHI

Эпідэмія змяніла спосаб функцыянавання культурніцкіх устаноў і спосаб успрымання культуры гледачамі – гаворыць дырэктар польскага Нацыянальнага цэнтра культуры Рафал Вісьнеўскі.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Рафал Вісьнеўскі кажа, што адкрыццё культурных установаў звязана з пераемнасцю, але таксама прыносіць змены. Ён звярнуў увагу на тое, што палякі прагнуць кантактаў з жывой культурай.

-Мы са снежня памятаем гэтыя велізарныя чэргі, якія заахвочвалі ўсіх, каб прыйсці ў гэтыя ўстановы культуры. Варта адзначыць, што ў 2019 і пачатку 2020 году палякі вельмі ахвотна наведвалі музеі. Публіка хоча канцэрты, пленэры, мерапрыемствы на свежым паветры. Думаю, гэта ўсё паявіцца. Мы прагнем кантакту з жывой культурай, а не толькі тое, што ёсць у інтэрнэце. Гэта важна, але мы шукаем непасрэднага кантакту.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры падкрэсліў, што змены ў сферы культуры адбываюцца ў кантэксце яе прысутнасці ў інтэрнэце:

-Шмат падзей і культурных ды адукацыйных прапаноў ёсць у прасторы інтэрнэту. Многія маюць гібрыдную форму. У гэтым годзе мы падрыхтавалі адмысловую праграму для дамоў культуры, каб ім было лягчэй функцыянаваць у сферы інтэрнэту. Для гэтага важна купіць тэхніку, а таксама вучыць працаўнікоў сферы, каб іх дзейнасць была шырэйшай.

Рафал Вісьнеўскі нагадаў, што ў мінулым годзе Нацыянальны цэнтр культуры арганізаваў праграму «Культура ў сетцы». На гэта было выдзелена амаль 80 мільёнаў злотых, было падтрымана амаль 1200 праектаў. Акрамя таго, Нацыянальны цэнтр культуры арганізуе спецыяльныя вебінары, каб дырэктары ўстаноў альбо аніматары культуры маглі праходзіць навучанне ў галіне інтэрнэт-прэзентацыі культуры.

З 15 траўня кінатэатры і тэатры змогуць працаваць на адкрытых прасторах з максімальнай загружанасцю 50%. Праз два тыдні гэтыя аб'екты змогуць прымаць гледачоў унутры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Міністэрства культуры прызначыць 4,4 млн еўра для культуры ў сеціве

08.04.2020 10:09
«Культура ў сеціве» – гэта новая праграма, скіраваная да артыстаў, творцаў і ўстановаў, якія па прычыне эпідэміі пераносяць сваю дзейнасць у інтэрнэт. 

«Культура з’яўляецца ключом да краіны і да яе мовы»

25.07.2020 11:12
Цэнтр польскай мовы і польскай культуры для іншаземцаў «Polonicum» штогод арганізоўвае вакацыі з польскай мовай.