Беларуская Служба

Культурніцкія ўстановы рыхтуюцца да Ночы музеяў

12.05.2021 08:21
У гэтым годзе ў рамках Ночы музеяў Каралеўскі замак у Варшаве ўпершыню запрашае 15 мая на бясплатную экскурсію ўжо з 11 гадзіны.
Музей Яцэка Мальчэўскага ў Радаме PAP/Piotr Polak

Акрамя гістарычных інтэр'ераў на спецыяльна падрыхтаваным Каралеўскім маршруце таксама будуць праходзіць часовыя выставы, у тым ліку апошняя пра Канстытуцыю 3 мая.

У суботу, 15 мая, з 11.00 да 23.00, Каралеўскі замак запрашае бясплатна наведаць гістарычныя прасторы на спецыяльна падрыхтаваным Каралеўскім маршруце.

На Каралеўскім маршруце наведвальнікі замка таксама змогуць наведаць каралеўскія жылыя памяшканні караля і каралеўскія прадстаўнічыя пакоі. У гістарычных пакоях дэманструецца калекцыя твораў мастацтва, галоўным чынам карцін і скульптур, у тым ліку творы Марчэла Бачарэлі і Андрэ Ле Бруна.

У Ноч музеяў замак будзе працаваць з 11–23 гадзіны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры