Беларуская Служба

На Монтэ-Касіна была адкрытая гістарычная сцежка па слядах польскіх жаўнераў

19.05.2021 10:23
Даўжыня сцежкі складае 12 кіламетраў і праходзіць па маршруце салдат славутага 2-га Польскага корпуса.
Аўдыё
  • На Монтэ-Касіна была адкрытая гістарычная сцежка па слядах польскіх жаўнераў.
  -  .
Руіны кляштару Монтэ-Касына пасьля бітвы.Autorstwa Bundesarchiv, Bild 146-2005-0004 / Wittke / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5419752

На Монтэ-Касіна была адкрытая гістарычная сцежка па слядах польскага наступлення і бітвы за легендарны ўзгорак. Цырымонія адбылася ў 77-ю гадавіну бітвы ля Монтэ-Касіна з удзелам міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака, мэра гарадка Касіна Энцо Салера, пасла Анны Марыі Андэрс і віцэ-старшыні Польскага нацыянальнага фонду Міхала Гураса.

Сцежка праходзіць па гістарычным маршруце салдат 2-га Польскага корпуса і пазначана 12 дошкамі на трох мовах: польскай, італьянскай і англійскай.

Міхал Гурас (Michał Góras) з Польскага нацыянальнага фонду кажа што дадатковая інфармацыя дапамагае зразумець кантэкст падзеяў, якія адбыліся ў траўні 1944 года ля Монтэ-Касіна:

- Заваяванне Монтэ-Касіна – гэта не толькі захапляльная гісторыя, але таксама гістарычны факт, які павінен быць сусветна вядомым. Таму і нашае заангажаванне ў згаданы праект разам з Вайсковым выдавецкім інстытутам. Такім чынам мы хацелі ўшанаваць памяць польскіх герояў.

Маршрут складае 12 кіламетраў і праходзіць, між іншым, ад цэнтра горада Касіна праз Дарогу польскіх сапёраў да стратэгічнага ўзгорка Нр.593, званага Ахвярнай гарой, дзе знаходзіцца помнік жаўнерам 3-й Карпацкай стралковай дывізіі.

Аўтарам ідэі сцежкі і ейным стваральнікам з'яўляецца Вайсковы выдавецкі інстытут. Праект быў рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскага нацыянальнага фонду.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры