Беларуская Служба

16-гадовая пераможца Еўрабачання выдала свой першы самастойны сінгл

25.06.2021 11:09
Песня названая невыпадкова - «Карона».
Аўдыё
Roksana Węgiel
Roksana WęgielForumGwiazd.com.pl/Agencja Forum

Імя Раксаны Вэнгель (Roksana Węgiel) ужо даўно вядомае большасці палякаў, магло б здавацца, што гэта музыкантка, у якой багаты вопыт сцэнічнай дзейнасці. Цяжка паверыць, што дзяўчыне толькі 16 гадоў, і ў такім маладым узросце ёй удалося дасягнуць на столькі шмат.

Коратка біяграфія Раксаны. Нарадзілася ў 2005 годзе ў горадзе Ясла, што знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Польшчы. Там закончыла пачатковую школу, вучылася таксама ў музычнай школе ў класе фартэпіяна, спяваць і танцаваць вучылася ў мясцовым доме культуры.

У 2018 годзе Раксана перамагла ў фінале музычнага тэле-шоў The Voice Kids, і ў гэтым жа годзе яна стала пераможцай дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне. Дарэчы, конкурс праходзіў у Беларусі. Дарэчы, пазўней конкурс два разы запар праходзіў у Польшчы, паколькі, акрамя Раксаны Вэнгель, на ім перамагла таксама іншая музыкантка з Польшчы – Вікі Габар.І з таго часу дзяўчына заслужана лічыцца вялікай эстраднай зоркай у Польшчы. Яна спявала падчас навагодняга канцэрту Другой праграмы польскага тэлебачання, выступала ў розных іншых праграмах, у студзені 2019 году была намінаваная да прэстыжнай узнагароды Фрыдэрык у катэгорыі Фанаграфічны дэбют году.

Вось ужо некалькі гадоў Раксана звязана з польскім тэлебачаннем. У 2021 годзе, калі ў Польшчы былі ўведзены жорсткія санітарныя меры ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, яна вяла перадачу для школьнікаў, а вясной была вядучай танцавальнай тэлепраграмы, у якой сама раней перамагла.

У чэрвені 21’ году музыкантка выдала свой першы цалкам незалежны сінгл, паколькі раней яна была звязана з кампаніяй гуказапісу Universal Music Polska, а цяпер вырашыла ўжо самастойна выйсці на рынак. Песня называецца «Карона».

Ostatnia ze scen

Myślisz, że znasz koniec

W tym filmie od lat

To sezon bez braw

Ty zabrać mi chcesz role

Sprawdzasz jak się mam

Zero dram

Czy na tarczy? Już. Starczy

Ogarniam na tyle

Pewny krok

Rosnę w siłę

Nawet gdy wilczy bilet

Tak, tak, ja w lustrze jak co dzień

Zwiewnie poprawiam koronę

Przecież, nie, nie, nie czuję że tonę

Dobry początek wojen

Koniec o nie tak mało wiesz,

Mało wiesz rzucasz mi słaby tekst

Czy wiesz ze nie, nie czytam o sobie

Nie musze cię słuchać wiem i co,

Jak nigdy silna znów tu stoję

Z impetem bez słów wywarzę te drzwi

I zgarnę to, co moje

Sprawdzasz jakiś stan nowych dram

Bajek o mnie już starczy

Co jeśli wszystko co widzisz

To tylko złudzenie

I fragment mnie

Skreślasz mnie z mapy

Już nic to nie zmienia

Tak, tak, ja w lustrze jak co dzień

 

Апошняя са сцэн, ты думаеш, што ведаеш канец. У гэтым фільме шмат гадоў. Гэта сезон без апладысментаў. Ты адабраць у мяне хочаш ролю, правяраеш, як я трымаюся. Нуль драмаў. Ці на шчыце? Ужо хопіць. Я спраўляюся, упэўнены крок, нават калі воўчы білет. Так, так, я ў люстры, як штодзённа.

Мякка папраўляю карону, я не адчуваю, што тану. Добры пачатак войнаў. Канец. Ты мала ведаеш, кідаеш мне слабы тэкст. Не, я не чытаю пра сябе, не мушу цябе слухаць. Я тут стаю, моцная, як ніколі, сілаю зламлю дзверы без словаў і забяру тое, што маё. Ты правяраеш, які стан новых драмаў, казак пра мяне ўжо хопіць.

А што, калі ўсё, што ты бачыш, гэта ілюзія. І фрагмент мяне. Ты выкрэсліваеш мяне з мапы. Гэта ўжо нічога не мяняе. Так, так, я ў люстры, як штодзённа...

 

Sprawdzasz, jak się mam – ты правяраеш, што ў мяне чуваць, як я трымаюся. Словазлучэнне «Як се маш», што азначае – як ты, што ў цябе, што чуваць? – гэта папулярны зварот, якім часта вітаюцца палякі.

Czy na tarczy. Już Starczy – ці на шчыце. Ужо хопіць. Тут гульня слоў – tarczy-starczy. На самой справе гэта элемент прымаўкі, што можна вярнуцца са шчытом (z tarczą), або на шчыце (na tarczy). Гэта значыць, выйсці пераможцам з нейкага паядынку, або прайграць.

Wilczy bilet – воўчы білет. Так кажуць, калі чалавеку нешта забаронена з-за яго паводзінаў або па іншых прычынах. Атрымаць воўчы білет – значыць, атрымаць забарону, напрыклад, удзельнічаць у нейкім мерапрыемстве або кудысьці ўваходзіць.

Zgarnę to, co moje – я забяру тое, што маё або тое, што належыць мне. Звярну ўвагу на розніцу паміж выразамі zgarnąć і zagarnąć. Zgarnąć – гэта ўзяць, сабраць (нейкія рэчы), а zagarnąć – гэта захапіць (напрыклад, чужую тэрыторыю).

 

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы