Прадстаўнікі горада Замасць, Польскае радыё і Польскае тэлебачанне падпісалі пагадненне аб арганізацыі фестывалю «Два тэатры». 19 гадоў ён праходзіў у Сопаце, а пасля года пандэмічнага перапынку вяртаецца ў іншы польскі горад – у Замасць.
Фестываль мае конкурсную форму і ўключае ў сябе спектаклі радыё і тэлевізіі, якія трансліраваліся ў 2019-2020 гады. Агулам гледачы пачуюць і ўбачаць дзясяткі спектакляў. Як кажа старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Камінская, Замасць – гэта ідэальнае месца для прэзентацыі лепшых радыёспектакляў:
-Замасць – гэта вельмі прыгожы горад з традыцыямі, багатай гісторыяй. Фестываль «Два тэатры» таксама мае доўгую традыцыю. Тэатр Польскага радыё – амаль 100 гадоў гісторыі. Змена месца выклікана тым, што мы хочам, каб агульным элементам, які спалучае спектаклі, была традыцыя, гісторыя, спадчына. Замасць – адпаведнае для гэтага месца.
Фестываль «Dwa Teatry» пройдзе з 17 па 20 верасня.
ав