На гэтым тыдні ва ўзросце 70 гадоў памёр Казімеж Кавальскі – оперны музыкант, тэлевядучы і радыёжурналіст. Гэтая навіна стала нечаканасцю, асабліва для тых, хто яго ведаў. Знаёмыя Казімежа кажуць, што гэта быў вулкан энергіі, таму цяжка паверыць у такую нечаканую смерць.
Казімеж Кавальскі шмат гадоў быў звязаны з Вялікім тэатрам у Лодзі. Працаваў у тэатры салістам, а таксама доўгія гады быў мастацкім дырэктарам. Заснаваў таксама Польскую камерную оперу.
Казімеж Кавальскі выступаў у тэлеперадачах, вёў уласную праграму, працаваў таксама на Польскім радыё, дзе ў радыёперадачах прадстаўляў біяграфіі выбітных польскіх выканаўцаў. Выдаў таксама 10 уласных кампакт-дыскаў.
Казімеж Кавальскі нарадзіўся ў Лодзі ў ліпені 1951 года, памёр таксама ў гэтым горадзе роўна праз 70 гадоў – 1 жніўня 2021 года. Будучы спявак прыйшоў на свет у артыстычнай сям’і – яго бацька быў тэатральным акторам. Атрымаў адукацыю ў Вышэйшай музычнай школе ў Лодзі. Калі яму было 25 гадоў, стаў салістам Вялікага тэатра ў Лодзі. Быў выдатным арганізатарам, Вялікі тэатр у Лодзі ў часы яго кіравання быў адным з нешматлікіх тэатраў у Польшчы, якія прыносілі даход.
У 2021 годзе артыст адзначаў круглы юбілей – 50 гадоў працы на сцэне. Таксама сёлета павінна выйсці яго кніга пад назваю «Дырэктарамі бываюць, а артыст – назаўсёды».
А сёння я хачу прадставіць вашай увазе песню ў выкананні Казімежа Кавальскага, якая называецца «Я да цябе іду».
Dniom brakuje już słońca, serca rytm coraz słabszy. Ja w podróży bez końca, tyś przystankiem najdalszym. Półmrok lamp w poczekalniach, zimna kawa z bufetu. W twarzach ludzi mijanych szukam twego portretu. Do ciebie idę przez ścieżki poplątane. Twój obraz jawi mi się poprzez sen. Dla ciebie słowa najpiękniejsze zachowałem. Jak bukiet kwiatów pozrywanych z wszystkich łąk. Wiem, jesteś ze mną, gdziekolwiek rzuciłby mnie los. Wiem, jesteś ze mną, sił dodaje mi twój głos. Wiem, jesteś ze mną, kiedy błądzę w obcym mieście. Jesteś ze mną, bez ciebie niczym byłby świat.
Tyle lat przepłynęło za oknami wagonu. Posiwiały już skronie, pora wracać do domu. Włożyć stare pantofle, wziąć cię czule na ręce. Spojrzeć w oczy głęboko i zanucić ten refren. Do ciebie idę przez ścieżki poplątane. Twój obraz jawi mi się poprzez sen. Dla ciebie słowa najpiękniejsze zachowałem. Jak bukiet kwiatów pozrywanych z wszystkich łąk. Wiem, jesteś ze mną, gdziekolwiek rzuciłby mnie los. Wiem, jesteś ze mną, sił dodaje mi twój głos. Wiem, jesteś ze mną, kiedy błądzę w obcym mieście. Jesteś ze mną, bez ciebie niczym byłby świat. Wypowiem wreszcie słowa, które uzbierałem. Jak bukiet kwiatów pozrywanych z wszystkich łąk. Wypowiem wreszcie słowa, które uzbierałem. Jak bukiet kwiatów pozrywanych z wszystkich łąk.
Дням не хапае ўжо сонца, сэрца рытм усё слабейшы, я ў падарожжы бясконца, ты – прыпынак самы далёкі. Паўзмрок лямпаў у залах чакання, халодная кава з буфету. У тварах мінакоў я шукаю твайго партрэту. Да цябе я іду праз сцяжынкі зблытаныя, твая постаць з’яўляецца мне праз сон. Для цябе я захаваў самыя прыгожыя словы. Як букет кветак, сарваных з усіх лугоў. Я ведаю, што ты са мной. Куды б не кінуў мяне лёс. Я ведаю, ты са мной, сілы дадае мне голас твой. Я ведаю, ты са мной, калі я блукаю ў чужым горадзе. Ты са мной. Без цябе нічым быў бы свет.
Столькі гадоў праплыло за вокнамі вагону. Пасівелі ўжо скроні, час вяртацца да дому. Апрануць старыя пантофлі, узяць цябе чулліва на рукі, зірнуць глыбока ў вочы і пачаць напяваць гэты прыпеў. Да цябе я іду праз сцяжынкі зблытаныя, твая постаць з’яўляецца мне праз сон. Для цябе я захаваў самыя прыгожыя словы. Як букет кветак, сарваных з усіх лугоў. Я скажу ў канцы канцоў словы, якія сабраў. Як букет кветак, сарваных з усіх лугоў.
Тэкст песні напісаў Влодзімеж Лушчыкевіч, музыку – Юліуш Вацлаўскі.
У гэтым тэксце мала складаных словаў або словазлучэнняў, якія былі б незразумелыя або значэнне якіх неабходна было б тлумачыць. Аднак некалькі цікавых выразаў я выбрала.
Dniom brakuje słońca – дням не хапае сонца або дням бракуе сонца – так таксама можна сказаць па-беларуску. Я нагадваю, што ў давальным склоне назоўнікі на польскай мове атрымліваюць звычайна канчатак -ом, у адрозненні ад беларускай мовы, дзе ў гэтым склоне канчатак -ам.
Poczekalnia – тут гаворка ідзе пра залю чаканняў, хутчэй за ўсё на вакзале. Аднак poczekalnia можа быць не толькі на вакзале. Гэта агулам кожнае месца, дзе людзі чакаюць. Напрыклад, poczekalnia ёсць у кожнай паліклініцы. Гэта калідор, дзе пацыента чакаюць, калі іх прыме доктар. Poczekalnia можа быць таксама ў розных дзяржаўных установах, дзе чакаюць людзі, якія прыйшлі аформіць нейкую справу.
Gdziekolwiek rzuciłby mnie los – куды б не кінуў мяне лёс. Па-польску можна было б у дадзеным выпадку падабраць слова, якое абазначае напрамак дзеяння – dokądkolwiek rzuciłby mnie los, але як правіла палякі карыстаюцца словам gdzie, таксама, дарэчы, як тады, калі, напрыклад, пытаюцца, куды нехта накіроўваецца:
Gdzie idziesz – куды ідзеш, а не dokąd idziesz, хаця гэты другі варыянт быў бы больш граматычна правільны, але мова імкнецца да максімальнага спрашчэння.
нг