Беларуская Служба

Ва Уроцлаў вярнулі два партрэты, зніклыя падчас вайны

11.08.2021 10:47
Дзве страчаныя работы – акварэльныя партрэты сужонства Кальтэраў – пасля амаль 80 гадоў вяртаюцца ў Нацыянальны музей ва Уроцлаве.
   .
Міністр культуры Пётр Гліньскі. Побач вернутыя творы мастацтваPAP/Wojciech Olkuśnik

Падчас цырымоніі перадачы адшуканых ваенных страт намеснік прэм'ер-міністра, міністр культуры Пётр Глінскі падкрэсліў, што гэта наступныя карціны, якія вярнуліся ў калекцыю, хаця спіс страчаных твораў яшчэ вельмі доўгі:

-Лічыцца, што прапалі 516 тысяч аб’ектаў. У нашай базе знаходзіцца каля 64 тысяч. Дзякуючы таму, што існуе сістэма пошуку твораў мастацтва, творы знаходзяць штодзённа. З гэтымі дзвюма аб’ектамі была падобная сітуацыя. Яны паявіліся ў доме аўкцыёнаў у мінулым годзе. У дома не было выхаду. Ён перадаў гэтыя карціны польскай дзяржаве бясплатна. А мы іх перадаем у Нацыянальны музей Уроцлава.

Аўтапартрэт, які каля 1811 года напісаў сам Іосіф Кальтэр, і выява яго жонкі Амаліі Кальтэр да вайны знаходзіліся ў калекцыі Сілезскага музею мастацкай прамысловасці і старажытнасці ва Уроцлаве.

У апошнія гады дзякуючы рэстытуцыйнай дзейнасці Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту больш за 500 каштоўных твораў мастацтва вярнуліся ў польскія калекцыі. У Польшчы і свеце ідуць дзясяткі спраў аб вяртанні твораў мастацтва.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры