Беларуская Служба

Замак «Пяскавая Скала» нязменна захапляе сваёй прыгажосцю (ФОТА)

28.08.2021 15:11
Замак «Пяскавая Скала» – адзін з нямногіх так добра захаваных будынкаў на гістарычным «Шляху Арліных Гнёздаў».
Аўдыё
  • Замак «Пяскавая Скала» – адзін з нямногіх так добра захаваных будынкаў на гістарычным «Шляху Арліных Гнёздаў».
Замак «Пяскова Скала»Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў замак «Пяскавая Скала», які размяшчаецца на ўскраіне Айцоўскага нацыянальнага парку. Гэта сапраўдная архітэктурная жамчужына на тэрыторыі Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, якая нязменна захапляе турыстаў сваёй прыгажосцю. У цяперашні час гэта адзін з нямногіх так добра захаваных помнікаў архітэктуры Адраджэння ў Польшчы.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Замак «Пясковая Скала» быў пабудаваны ў якасці звяна ў фартыфікацыйным ланцугу, які ў сярэднявеччы павінен быў ахоўваць паўднёвыя межы дзяржавы, а таксама забяспечваць важны гандлёвы шлях з Кракава ў Сілезію.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Першыя згадкі пра яго паходзяць з 1315 года з дакумента Уладзіслава Лакетка, у якім сустракаецца нямецкая назва замка Peskenstein. Верагодна, згадкі адносяцца да ўмацавання, узведзенага ў гэтым месцы Генрыкам Барадатым з мэтай абароны дарогі, якая вяла далінай Прондніка (Dolina Prądnika).

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цяперашні замкавы комплекс на гэтым жа месцы быў узведзены каралём Казімірам Вялікім у XIV стагоддзі, але яго роля не памянялася. Каралеўская крэпасць была пабудаваная на скалістым мысе і складалася з верхняга і ніжняга замка. Верхні замак з жылой вежай, якую цяпер называюць «Дароткай», не захаваўся да нашых часоў. Ён канчаткова разваліўся ў XIX стагоддзі.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Замак «Пясковая Скала» неаднойчы мяняў сваіх гаспадароў. Адной з найбольш вядомых сем’яў, якія ім уладалі была сям'я Шафранцаў (Szafraniec). Гэта дзякуючы намаганням аднаго з ейных прадстаўнікоў – Гераніма Шафранца, комплекс атрымаў выгляд рэнесанснай рэзідэнцыі з цудоўным арачным дваром, які нагадвае Вавэль. Геранім, які карыстаўся асаблівым даверам караля Жыгімонта Старога, ажаніўся на яго дачцэ Рэгіне і за грошы з пасагу нявесты перабудаваў «Пясковую Скалу».

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Хоць замак быў пабудаваны з мэтай абароны гандлёвага шляху, то парадаксальна ў XV стагоддзі стаў сядзібай разбойніка, які нападаў на купцоў на гэтым шляху. Гаворка ідзе пра Кшыштафа Шафранца, які канчаткова ў 1484 годзе па загадзе караля Казіміра Ягелончыка быў схоплены і пасля суду абезгалоўлены на кракаўскім рынку.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Чарговыя ўладальнікі пашыралі і ўмацоўвалі замак, што, на жаль, не выратавала комплексу падчас Шведскага патопу ў 1655 годзе. Шведы захапілі і разрабавалі замак. Падчас паўстання 1863 года замак выкарыстоўваўся паўстанцамі з атрада Марыяна Лянгевіча як часовы прытулак і месца адпачынку. У пачатку ХХ стагоддзя, замак быў адноўлены і ператвораны ў гасцявы дом. Тут быў створаны таксама археалагічна-прыродны музей. Падчас нацысцкай акупацыі замак служыў часовым прытулкам для сотняў дзяцей-сірот, а таксама бежанцаў пасля Варшаўскага паўстання.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1948-1964 гадах, у замку былі праведзены грунтоўныя даследчыя і будаўнічыя работы. Такім чынам, ён быў адноўлены ў выглядзе з часоў свайго найвялікшага хараства. У цяперашні час замак «Пясковая Скала» цалкам адрамантаваны. У ім размяшчаецца музей, даступны для турыстаў круглы год. Тут можна паглядзець часовыя і пастаянныя выставы, якія, між іншым, расказваюць пра гісторыю абарончай будоўлі.

Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На жаль у «Пясковай Скале» не захаваліся арыгінальная мэбля і творы мастацтва, якія былі разрабаваны падчас бурлівай гісторыі ўсяго рэгіёну. Зараз тут прэзентуюцца фрагменты калекцыі Каралеўскага замка на Вавэлі, філіялам якога «Пясковая Скала» з’яўляецца.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Апрача выставаў і самой архітэктуры комплекса, варта пацікавіцца таксама прыгожым замкавым агародам і рэстаранам, з якога можна падняцца на абарончыя муры, а нават выпіць там смачную каву. З тэрасы рэстарана можна палюбавацца цудоўнай панарамай, у якой дамінуе асобнастаячая вапняковая парода, якую называюць Паліцай Геркулеса.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле легенды назва «Пясковая Скала» ўзялася ад Дароткі Тэнчынскай – маладой жонкі аднаго з уладароў замка – старога Запшанца. Даротка закахалася ў маладога лютніста, з якім і ўцякла ад мужа. Аднак радасць каханкаў была кароткай, паколькі яны хутка былі затрыманыя. Юнака разарвалі коньмі, а Даротку закрылі ў вежы, каб памерла ад голаду. І хоць верны сабака, які нейкі час прыносіў сваёй пані рэшткі ежы, са стала ейнага мужа, не здолеў выратаваў сваю гаспадыню, то памяць пра яго засталася ў назве скалы і замка.

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

«Пясковая Скала» гэта не толькі абавязковы пункт экскурсіяў у Айцоўскі нацыянальны парк ці па гістарычным маршруце «Шлях Арліных Гнёздаў». Не здзіўляе, што маляўнічы замак карыстаецца таксама папулярнасцю сярод кінэматаграфістаў. Тут здымалі шматлікія фільму і серыялы, напрыклад, «Каралева Бона», «Яносік», «Стаўка больш, чым жыццё», «З агнём і мячом» і «Пан Валадыёўскі», «Не хлусі, дарагая».

Замак «Пяскова Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак «Пясковая Скала». Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу