Беларуская Служба

У Гданьску адзначаюць гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны

01.09.2021 15:28
Спектакль у сямі актах прадстаўляе гісторыю Вестэрплатэ, дзе пачалася самая крывавая вайна мінулага стагоддзя.
, 1  2021
Гданьск, 1 верасня 2021 гфота: PAP/Adam Warżawa

У 82-ую гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, у Гданьску можна паглядзець музычны спектакль «7 разоў Вестэрплатэ». Мультымедыйны спектакль у сямі актах прадстаўляе гісторыю Вестэрплатэ, дзе пачалася самая крывавая вайна мінулага стагоддзя, і групы звыш 200 салдат, якія гераічна баранілі Ваенны транзітны склад.

Дырэктар Музею Другой сусветнай вайны ў Гданьску доктар Гжэгаж Бэрэнд (Grzegorz Berendt) адзначае, што спектакль, падрыхтаваны з дапамогай самых сучасных тэхналогіяў, нагадвае таксама іншыя гістарычныя падзеі.

- Будуць прадстаўленыя карціны, фільмы, здымкі, якія расказваюць пра феномен складу. Пачатак гісторыі – адваяванне тэрыторыі палякамі ў 1919 годзе, стварэнне складу, бітва, лёсы салдат пазней, а таксама памятныя знакі, пачынаючы з крыжа Дамброўскага да набажэнства, якое адправіў Папа рымскі Ян Павел ІІ у 1987 годзе.

У больш шырокім маштабе спектакль паказвае цяжкую гісторыю тых часоў, жахлівыя падзеі і трагічную барацьбу палякаў падчас Другой сусветнай вайны. Уваход у музей 1 верасня каштуе сімвалічны адзін злоты. Увайсці можна ў канкрэтны час, – кажа Гжэгаж Бэрэнд.

- Праграма багатая, з шостай раніцы мы запрашаем усіх у наш музей. Уваход – за сімвалічны адзін злоты. З самай раніцы да 17 гадзіны. Так што музей 1 верасня чакае гасцей, прыходзьце, будзе нам прыемна вас сустрэць.

Ганаровае шэфства над мерапрыемствам узяў на сябе віцэ-прэм'ер, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту прафесар Пётр Гліньскі. Музычнае шоу «7 разоў Вэстэрплатэ» транслюе ў прамым эфіры Першая праграма Польскага тэлебачання.

Медыя-абслугоўванне: Польскае радыё і Польскае тэлебачанне.

IAR/нг

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры