Беларуская Служба

Польшча вылучыла на «Оскар» фільм пра забойства Гжэгажа Пшэмыка

08.09.2021 10:02
Сын апазіцыйнай паэткі памёр у 1983 годзе пасля жорсткага збіцця міліцэйскім патрулём.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com/CC0

Фільм «Каб не заставалася слядоў» быў зняты па аднайменнай кнізе рэпарцёра Цэзары Лазаравіча. Гэта гісторыя Гжэгажа Пшэмыка, сына апазіцыйнай паэткі, які памёр у 1983 годзе пасля жорсткага збіцця міліцэйскім патрулём.

Адзіным сведкам смяротнага збіцця Гжэгажа Пшэмыка з'яўляецца яго сябр – Юрэк Попель, які вырашыў змагацца за справядлівасць і даў паказанні супраць міліцыі. Гэта гісторыя пра паўстанне, барацьбу дабра са злом і пра тое, як улады спачатку ігнаравалі справу, а потым былі гатовыя пайсці на ўсё, каб схаваць яе дэталі. Сусветная прэмʼера фільма «Каб не заставалася слядоў» адбудзецца 9 верасня падчас Венецыянскага фестывалю. У польскіх кінатэатрах ён зʼявіцца 24 верасня.

94-я цырымонія ўзнагароджання Амерыканскай кінаакадэміі запланаваная на 27 сакавіка 2022 года.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры