Старшыня фонду Марцін Зажэцкі заявіў у эфіры Польскага радыё, што гэта вельмі дарагая пастаноўка.
-Гэта фільм, вытворчасць якога застаецца на ўзроўні каля 30 млн злотых. У польскай рэчаіснасці – гэта дарагі фільм. Ён вымагае вялікай колькасці статыстаў, багатай сцэнаграфіі. У месцах памяці нельга здымаць, таму канцлагер «Аўшвіц-Біркенаў» павінен быў быць рэканструяваны для здымкаў гэтага, але і іншых фільмаў. Гэта тэматыка, якая знаходзіць сваё зацікаўленне ў аўдыёвізуальнай культуры, у кінематаграфіі.
«Справаздача Пілецкага» павінна паказаць свет польскага героя і трагедыю, з якой яму і Польшчы давялося сутыкнуцца.
ав