Беларуская Служба

Знойдзены лісты, якія бацькам пісалі дзеці з нямецкага дзіцячага канцлагера

30.09.2021 10:02
Знойдзеныя даследчыкамі лісты пісаліся пад дыктоўку немцаў, але можна ў іх прасачыць інфармацыю пра трагедыю дзяцей.
Аўдыё
  • Знойдзены лісты, якія бацькам пісалі дзеці з нямецкага дзіцячага канцлагера
Лісты дзяцейфота: Muzeum Dzieci Polskich - ofiar totalitaryzmu

Музей Польскіх дзяцей, які ўзнікае ў Лодзі, папоўніўся лістамі дзетак, якія пісалі з нямецкага дзіцячага канцлагера сваім бацькам. Знойдзеныя даследчыкамі лісты пісаліся пад дыктоўку немцаў, але можна ў іх прасачыць інфармацыю пра трагедыю дзяцей – кажа Анджэй Яніцкі з музею:

-Дзяўчынка, якая была ў лагеры з братам, піша, што яны абодва здаровыя, але пад канец ужо напісана, што ў брата была пнеўманію і ў баку ў яго збіраецца вада. З іншага ліста мы даведваемся, што ў лагеры ў прынцыпе не так кепска, але ў канцы ліста дзяўчынка просіць прыслаць абутак ёй і сястры. Пасля мы бачым дату ліста – 15 лютага. Дзяўчынка яшчэ 15 лютага не мае абутку.

Кожны ліст праходзіў цэнзуру і дыктаваўся ахоўнікамі. Аднак нават тое, што дзецям удалося апісаць, шакуе. «Я прашу гаспадарчага мыла і лыжкі, таму што ў мяне няма чым есці», – напісала 15 лютага 1944 году дванаццацігадовая Галінка Кубрыньска бацькам. Яе равеснік, Ясь Спіхала, напісаў бацькам: «Напячы мне, мама, 20 бліноў. Дашлі мне аловак, гумку. І цыбулю, і гарчыцу. І маркі».

Музей польскіх дзяцей – ахвяр таталітарызму стане сучасным мультымедыйным музеем і навучальнай установай, дзе будуць паказаны ваенныя і пасляваенныя лёсы польскіх дзяцей.

Лагер пачаў працаваць 1 снежня 1942 году, а першыя зняволеныя дзеці прыбылі 11 снежня. За ўвесь час праз яго прайшло некалькі тысяч дзяцей ва ўзросце ад некалькіх месяцаў да 16 гадоў, а некалькі сотняў маленькіх зняволеных памерлі. Лагер працаваў да 18 студзеня 1945 года.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польскае радыё стварыла партал, прысвечаны Норвіду

24.09.2021 12:14
Сайт norwid.polskieradio.pl быў створаны з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння паэта, які прыпадае сёння.