Перад гледачамі і журы выступіў пераможца польскага конкурса імя Шапэна Пётр Аляксевіч. Піяніст прызнаўся, што падчас выступу яго суправаджалі вялікія эмоцыі.
-Гэта на столькі вялікія эмоцыі, што насамрэч я не памятаю, што на сцэне адбылося. Для мяне самым важным з’яўляецца кантакт з публікай, быць побач з мастацтвам, і з такім падыходам я выходжу на сцэну. Я ніколі не дадаю сабе дадатковага багажу, як стрэс. Думаю, самым прыгожым у прафесіі музыкі, піяніста з’яўляецца тое, што мы знаходзімся побач з жывым мастацтвам. Гэта адбываецца на сцэне, калі мы дакранаемся да фартэпіяна.
Леанора Армеліні з Італіі вярнулася ў конкурс праз 11 гадоў. Піяністка падкрэсліла, што для яе гэта быў вялікі досвед.
-Мае найбольшыя эмоцыі былі адразу пасля таго, як я выйшла на сцэну, таму што я грала на конкурсе ў 2010 годзе. Успаміны вярнуліся на сцэну, што выклікала ў мяне ўсмешку і вялікую радасць. У мінулы раз мне было васямнаццаць, а цяпер мне 29. Я стараюся больш стала падыходзіць да ўдзелу ў конкурсе, але таксама атрымліваць асалоду ад моманту і як мага лепш перажыць конкурс.
На конкурс трапілі 87 піяністаў з 18 краін, у тым ліку 16 палякаў. Праслухоўванне першага этапу працягнецца да чацвярга 7 кастрычніка. У другі этап пяройдзе не больш за 40 піяністаў. Пераможца конкурсу стане вядомы 20 кастрычніка. Ён атрымае залаты медаль і прыз у памеры 40 тысяч еўра.
Польскае радыё з’яўляецца спонсарам спецыяльнага прыза за лепшае выкананне мазурка.
ав