Беларуская Служба

На аўкцыён выстаўленая вышыванка Руфіны Базловай «Алесь Пушкін» з серыі «Гісторыя беларускай выжыванкі»

13.10.2021 17:45
Усе сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Аўдыё

Руфіна вышывае падзеі ў Беларусі. Кожная праца – гэта сапраўдная падзея і гісторыя рэальных людзей. На іх можна лёгка пазнаць міліцыю, міліцэйскія машыны, жаночыя маршы, Святлану Ціханоўскую і Лукашэнку. Гэта іранічны і прыгожы спосаб з дапамогай вышыўкі паказаць свету, што адбываецца ў Беларусі.

-Для мяне Алесь Пушкін – чалавек моцнай веры і волі, нязломны свабодны мастак. За творчую кар’еру яго некалькі разоў затрымлівалі, штрафавалі, рэпрэсавалі, але Алесь не спыняецца, стварае і змагаецца, нават знаходзячыся ў турме. Выстаўляючы партрэт Алеся Пушкіна, які стаў сімвалам жывой барацьбы, на аўкцыён, я хачу выказаць салідарнасць з дзеячамі культуры, што знаходзяцца ў зняволенні, – кажа мастачка Руфіна Базлова з нагоды аўкцыёну.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Аўкцыён арганізоўвае BCC/Belarusian Council for Culture.

ав


Алесь Пушкін на вышыванцы Руфіны Базловай Алесь Пушкін на вышыванцы Руфіны Базловай
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры