Сёння я запрашаю шаноўнае спадарства ў Олькуш (Olkusz) на поўдні Польшчы. Гэты маляўнічы гарадок, размешчаны ля Кракава, прапануе турыстам, між іншым, новы падземны турыстычны маршрут – адзін з цікавейшых падобных маршрутаў у Польшчы.
Маршрут «Падземны Олкуш» быў адкрыты пасля рэканструкцыі гістарычнага каралеўскага квартала, якая ажыццяўляўся ў 2017-2021 гадах. У выніку былі адрамантаваныя: рынкавая плошча, навакольныя дамы і адкрыты сучасны і вельмі цікавы мультымедыйны турыстычны маршрут.
Маршрут «Падземны Олкуш» . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Гарадскія падвалы, якія зараз могуць наведваць турысты, былі выяўленыя яшчэ ў 2011 годзе ў рамках работаў, падчас якіх археолагі знайшлі таксама шмат каштоўных гістарычных артэфактаў.
Олькуш называюць таксама Сярэбраным горадам – гэта з-за багатай традыцыі здабычы срэбра і свінца. З гэтым аспектам гісторыі гарадка мы можам пазнаёміцца наведваючы падземную экспазіцыю.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Маршрут «Падземны Олкуш» падзелены на дзве часткі. Першая з іх размяшчаецца ў падвалах былой ратушы з XV стагоддзя. Гэта быў будынак у гатычным стылі і сведчыў аб багацці Олкуша і яго жыхароў. На жаль, ён не захавалася да нашых часоў. Нягледзячы на тое, што пасля пажару ў 1737 годзе аб’ект быў часткова адноўлены, то ў 1825 годзе быў канчаткова знесены.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Да нашых часоў не захавалася таксама маляўнічая воданапорная вежа, пабудаваная на рынкавай плошчы ў 1905 годзе. Аднак ейныя падвалы, падобным чынам як падвалы былой ратушы, у якіх размяшчаўся шынок, а побач таксама турма і камера катаванняў, цяпер мы можам пабачыць наведваючы першую частку экспазіцыі.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Выстава, размешчаная ў падземных калідорах былой ратушы паказвае складаную гісторыю горада: яго развіццё, цесна звязанае з горнай прамысловасцю; нагадвае пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі Олькуша. У тым ліку, мы можам пазнаёміцца перыядам росквіту горада; паглядзець дэталёвы макет горада з XVI стагоддзя. Дзякуючы мультымедыйнаму характару выставу мы можам пазнаёміцца са шматлікімі гістарычнымі дакументамі, мапамі, рысункамі, здымкамі.
Aстралябія. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У гэтай частцы выставы адным найбольш цікавых і каштоўных экспанатаў з’яўляецца астралябія – прыбор, які раней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных целаў. Ён належаў вядомаму олькускаму астраному Марціну Быліцы. Тут на шырокім экране можам паглядзець фільмы, якія паказваюць, як узнікла свінцовая і сярэбраная руда.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Частка экспазіцыі прысвечаная гісторыі самой былой ратушы – сядзібы ўладаў горада і гарадской турмы. На выставе шмат увагі прысвячаецца таксама гербу Олькуша, якога найстарэйшая выява паходзіць з 1386 года, і які лічыцца адным з найстарэйшых у Польшчы гербаў гарняцкіх гарадоў.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Тут можна пабачыць таксама больш за 200 найцікавейшых археалагічных помнікаў, выбраных з амаль 90 тысяч знойдзеных на тэрыторыі Старога горада Олькуша падчас археалагічных работ.
Для наймалодшых турыстаў тут падрыхтаваныя шматлікія мультымедыя інструменты, а таксама фільмы, анімацыі, гуказапісы і гульні.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Гісторыя Олкуша цесна звязана са здабычай свінцовых, сярэбраных і цынкавых руд. Дзякуючы ім горад і яго жыхары станавіліся багацейшымі. Здабыча адбывалася на гэтых тэрыторыях яшчэ ў XI стагоддзі.
Сядзібай жупніка – то бок каралеўскага чыноўніка, які кіраваў мясцовай горназдабыўной прамысловасцю, быў гэтак званы Каралеўскі квартал, які размяшчаўся ля касцёла св. Анджэя.
Былая ратуша, Олькуш. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Каралеўскі манетны двор дзейнічаў тут таксама ў 1579 – 1601 гадах і выпускаў розныя манеты. На жаль, з падзеннем здабычы горад прыйшоў у заняпад, а Каралеўскі квартал ператварыўся ў руіны. У XIX стагоддзі будынкі квартала былі знесеныя.
У 1827 – 1828 гадах на гэтым месцы была пабудаваная сядзіба мясцовага старасты. Аднак да нашых часоў гэты будынак захаваўся ў жудасным стане. Гэта змянілася разам з рэканструкцыяй гарадскога рынка і стварэннем падземнага турыстычнага маршрута.
Маршрут «Падземны Олкуш» . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Менавіта ў яго падвалах цяпер размяшчаецца другая частка падземнай выставы. Яна прысвячаецца гарняцкім і металургічным традыцыям Олькуша, а таксама мытнага двара, які дзейнічаў у Олькушы напрыканцы XVI і пачатку XVII стагоддзяў.
Маршрут «Падземны Олкуш» . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Буйны макет паказвае гісторыю развіцца олькускіх шахтаў. Тут прэзентуюцца прылады, якія калісьці выкарыстоўваліся падчас працы ў шахтах, ці ў металургіі. Вельмі прывабным з’яўляецца тое, што частку згаданых прылад мы можам самі выпрабаваць, што дазваляе нам зразумець прынцып іх працы і пазнаёміцца з працай тагачасных гарнякоў.
Маршрут «Падземны Олкуш» . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Можам пабачыць майстэрню, у якой правяралі якасць атрыманых металаў. Можна самому праверыць іх вагу.
Вялікае ўражвае робіць гэтак званы «Сярэбраны пакой» – дзе мы даведваемся пра гісторыю срэбра ад старажытнасці да сучаснасці. Ёсць таксама копія Сярэбранага крыжа Гваркаў (інакш гарнякоў). Арыгіналам можна палюбавацца ў суседстве, то бок у базіліцы Святога Анджэя.
«Сярэбраны пакой», маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Тут паказаная гісторыя манетнага двара і манеты, якія ён выпускаў. Частка з іх была знойдзеная падчас археалагічных работаў на месцы былога Каралеўскага квартала.
Маршрут «Падземны Олкуш». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Турыстычны маршрут «Падземны Олькуш» – гэта сучасная мультымедыйная экспазіцыя, з якой цікава і прыемна будзе пазнаёміцца як старэйшым, так і наймалодшым турыстам. Падвалы Старога горада Олькуша хаваюць незвычайныя скарбы. Варта ў гэтым пераканацца самому.
Анна Задрожна