Беларуская Служба

Запрашаем у вілу «Мілюсін» – дом сям’і Пілсудскіх (ФОТА)

11.11.2021 19:21
Пасля грунтоўнага рамонту дом сям’і Пілсудскіх у Суляёўку атрымаў назад свой даваенны характар.
Аўдыё
  • Запрашаем у вілу «Мілюсін» – дом сям’і Пілсудскіх.
  - ,        .
Віла „Мілюсін” - дом, у якім жыў маршал Юзаф Пілсудскі з сям'ёй.PAP/Mateusz Marek

Віла «Мілюсін» – дом, у якім жыў маршал Юзаф Пілсудскі з сям'ёй – зноў даступны для наведвальнікаў. Абʼект, які надоечы прайшоў грунтоўны рамонт, зʼяўляецца часткай Музея Юзафа Пілсудскага ў Суляёўку(Sulejówek). У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады і сямʼі маршала.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці. Куратар Музея Юзафа Пілсудскага ў Суляёўку Малгажата Басай(Małgorzata Basaj) кажа, што дзякуючы апошняму рамонту «Мілюсін» нанава захапляе:

-Мы імкнуліся вярнуць дому Пілсудскіх, яго даваенны характар. Дом выглядае прыгожа. Напрыклад, на сценах знаходзяцца некалькі карцінаў, якія віселі там да вайны. Нам удалося іх знайсці. Ва ўсіх пакоях знаходзіцца таксама адпаведная мэбля.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Акрамя змен у дызайне інтэрʼеру, важнай часткай рамонту вілы «Мілюсін» была рэканструкцыя парку. У прыватнасці яго функцыі былі адноўленыя. Дзякуючы гэтаму наваколле «Мілюсіна» выглядае так, як у часы, калі тут жыла сям’я Пілсудскіх:

- Мы вярнулі парку ўсе яго даваенныя функцыі. Тут ёсць агарод, сад з пчальнікам, сажалка, а таксама шмат іншых цікавых рэчаў.

Гісторыкі нагадваюць, што маршал не дазволіў выразаць старыя дрэвы вакол вілы, а сам парк часта называў «Мілюсінскай пушчай».

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Большасць першапачатковага ўбрання дома Пілсудскіх ў Суляёўку была разрабавана адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе тагачасныя ўлады загадалі спустошыць «Мілюсін». Потым большая частка мэблі была перавезена ў Геленаў(Helenów) ля Варшавы, дзе па сённяшні дзень знаходзіцца віла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Падчас цырымоніі адкрыцця вілы «Мілюсін» віцэ-прэм’ер і міністр культуры Пётр Глінскі (Piotr Gliński) паведаміў, што згаданае месца цяпер будзе выконваць адукацыйную функцыю:

- Не трэба нагадваць пра тое, што Юзaф Пілсудскі гаварыў пра значэнне памяці і гісторыі ў жыцці народаў. Гэтая ўстанова будзе прасоўваць гэты пасыл у сучаснай форме. Гэта будзе прыгожы цэнтр адукацыі. Мы вельмі рады гэтаму.

Пётр Гліньскі нагадаў, што клопат пра гэтае месца, гэта абавязак польскай памяці. Палітык дадаў, што міністэрства культуры прасоўвае яшчэ адзін праект датычны маршала Пілсудскага:

- Працягваецца працэдура закупкі, з мэтай наладжання там невялікага музея, кватэры ў Лодзі, у якой пражываў маршал Пулсудскі. Варта дадаць, што Лодзь была важным этапам у жыцці маршала. Мы хочам стварыць там філіяў музея ў Суляёўку. Мы плануем купіць увесь паверх, разам са згаданай кватэрай, каб наладзіць там незалежнае месца памяці.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

За рамонт сямейнага дома падчас урачыстасці з эмоцыямі дзякаваў унук Юзафа Пілсудскага Кшыштаф Ярачэўскі (Krzysztof Jaraczewski):

- Я дзякую. Для адных – гэта прыгожы будынак аўтарства таго ж архітэктара, які спраектаваў будынак Сейма. Для іншых – гэта «Мілюсім» – прыемнае месца. Для мяне і маёй сястры – гэта Суляёвак – так мы гаварылі дома.Калі мае дзядулі пераехаў у Варшаву, то гэта было месца імкменняў; пункт прызначэння.

Кшыштаф Ярачэўскі падкрэсліў, што віла «Мілюсін» – гэта месца, пабудаванае не толькі з цэглы:

-Дом, перш за ўсё, пабудаваны з сардэчнасці, у тым ліку сардэчнасці Сафіі Марачэўскай, якая разам з Аляксандрай Шчэрбінскай (пазней Пілсудскай) была ў «Легіёнах» і якая ўгаварыла сяброўку пераехаць у Суляёвак. Гэта таксама сардэчнасць жаўнераў, якія за сабраныя грошы пабудавалі сваймо камандзіру дом – дарэчы, першы і адзіны.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Віла «Мілюсін» была надзвычай важнай для Юзафа Пілсудскага, нагадаў унук:

-Тут Юзаф Пілсудскі працаваў. У кабінеце пісаў. Калі ён думаў, то хадзіў з кабінета праз салон у сталовую і назад. Гаварылася, што на падлозе ён выцер сляды. Такім чынам ён напісаў сцэнар 1920 года, то бок паспяховую абарону незалежнасці краіны і перамогу над бальшавіцкай Расіяй.

«Мілюсін» важны, як з гістарычнага, так і з пункту гледжання нацыянальнай ідэнтычнасці, лічыць дырэктар па навуковых пытаннях Музея Юзафа Пілсудскага Гжэгаж Новік(Grzegorz Nowik):

-Дом мае сваю эмацыйную каштоўнасць, калі ён спалучаецца з прыметнікам «сямейны». Гэта з аднаго боку помнік і падзяка кіраўніку-пераможцу, а з другога – помнік незалежнасці.

Гжэгаж Новік дадаў, што ў абнаўленні сядзібы было задзейнічана шмат людзей, супрацоўнікі музея, гісторыкі, куратары і кансерватары. Дзякуючы іх працы мы можам наведаць месца, якое вяртае нас у тыя часы, калі ў «Мілюсіне» жыў маршал з сям’ёй.


Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Віла ў Суляёўку была пабудаваная для маршала Юзафа Пілсудскага ў міжваенным перыядзе за сродкі сабраныя польскімі жаўнерамі. Аўтарам праекта быў Казімеж Скуркевіч(Kazimierz Skórewicz). Дом быў пабудаваны ў нацыянальным стылі «шляхецкай сядзібы» і атрымаў назву «Мілюсін». Першапачаткова сям’я Пілсудскіх жыла побач вілы ў драўляным доме. Паколькі ўмовы ў ім былі складаныя, напрыклад, там не было ацяплення, то жаўнеры вырашылі пабудаваць камандзіру круглагодны дом.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

Маршал з сям’ёй жыў у «Мілюсіне» з 1923 па 1926 год, калі адышоў ад актыўнай палітыкі. Пасля травеньскага перавароту Пілсудскія пераехалі ў палац Бэльвэдэр у Варшаве, але часта вярталіся ў вілу ў Суляёўку.

Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek Віла „Мілюсін” . PAP/Mateusz Marek

IAR/aз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу